Вярхоўны Суд
Рэспублікі Беларусь

Iнтэрнэт-партал судоў агульнай юрысдыкцыі Рэспублікі Беларусь

+375 (17) 308-25-01

+375 (17) 215-06-00

220020, г. Мiнск, вул. Арлоўская, 76

Расклад пасяджэнняў

Вярхоўны Суд разгледзеў у апеляцыйным парадку крымінальную справу ў дачыненні да Паўлава В.А.

12 лістапада 2019  1559

12 лістапада 2019 года апеляцыйным вызначэннем судовай калегіі па крымінальных справах Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь прыгавор Віцебскага абласнога суда ад 30 ліпеня 2019 года па крымінальнай справе ў дачыненні да Паўлава В.А. пакінуты без змен, а апеляцыйная скарга абвінавачанага – без задавальнення.

Нагадаем, што прыгаворам Віцебскага абласнога суда ад 30 ліпеня 2019 года Паўлаў В.А. прызнаны вінаватым у тайным крадзяжы маёмасці, здзейсненым паўторна, і па ч. 2 арт. 205 КК яму прызначаны два гады пазбаўлення волі; у наўмысным пазбаўленні жыцця (забойстве) дзвюх асоб, заведама састарэлых, і асобы, якая была ў бездапаможным стане, здзейсненым з асаблівай жорсткасцю асобай, што раней здзейсніла забойства, і па п.п. 1, 2, 6, 16 ч. 2 арт. 139 КК Рэспублікі Беларусь яму прызначана выключная мера пакарання – смяротная кара – расстрэл.

У адпаведнасці з ч.ч. 3,4 арт. 72 КК Рэспублікі Беларусь па сукупнасці злачынстваў шляхам паглынання менш строгага пакарання больш строгім Паўлаву В.А. канчаткова прызначана пакаранне – смяротная кара – расстрэл.

Прыгавор уступіў у законную сілу.

У чарговым выпуску

Маніторынг СМІ

Google перакладчык