Вярхоўны Суд
Рэспублікі Беларусь

Iнтэрнэт-партал судоў агульнай юрысдыкцыі Рэспублікі Беларусь

+375 (17) 308-25-01

+375 (17) 215-06-00

220020, г. Мiнск, вул. Арлоўская, 76

Расклад пасяджэнняў

Судом Маскоўскага раёна г. Мінска пастаноўлены прыгавор па крымінальнай справе аб паклёпе ў дачыненні да Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і прадстаўнікоў улады, знявазе Кіраўніка дзяржавы і прадстаўнікоў улады

20 верасня 2021  2375

17 верасня 2021 года судом Маскоўскага раёна г. Мінска разгледжана крымінальная справа ў дачыненні да Л., абвінавачанага ў здзяйсненні злачынстваў, прадугледжаных ч.ч. 1, 2 арт. 367, арт. 188, ч. 1 арт. 368, арт. 369 КК.

Абвінавачаны Л. у перыяд часу з 17 мая па 9 снежня 2020 года зрабіў відэазапісы, якія размясціў у выглядзе відэаролікаў на «YouTube» на сваім канале для свабоднага прагляду неабмежаваным колам асоб, чым распаўсюдзіў заведама лжывыя выдумкі, якія ганьбяць Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, а таксама Старшыню Камітэта дзяржаўнай бяспекі, Міністра ўнутраных спраў, Міністра абароны Рэспублікі Беларусь, не адпавядаюць рэчаіснасці і зневажаюць гонар і годнасць прадстаўнікоў улады, выражаныя ў непрыстойнай грубай форме.

Ён жа, з’яўляючыся асобай, якая раней здзейсніла злачынствы, зрабіў відэазапісы, якія размясціў 1 чэрвеня 2020 года ў выглядзе відэаролікаў на «YouTube» на сваім канале для свабоднага прагляду неабмежаваным колам асоб, чым распаўсюдзіў заведама лжывыя выдумкі, якія ганьбяць Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, не адпавядаюць рэчаіснасці і ганьбяць, зневажаюць гонар і годнасць Кіраўніка дзяржавы, спалучаныя з абвінавачаннем у здзяйсненні асабліва цяжкага злачынства, а таксама распаўсюдзіў заведама лжывыя, выдумкі, якія ганьбяць Старшыню Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь, неадпаведныя рэчаіснасці.

Ён жа, з’яўляючыся асобай, якая раней здзейсніла злачынствы, зрабіў відэазапісы, якія размясціў 7 чэрвеня 2020 года, 9 снежня 2020 года ў выглядзе відэаролікаў на «YouTube» на сваім канале для свабоднага прагляду неабмежаваным колам асоб, чым вусна публічна зняважыў Кіраўніка дзяржавы.

Ён жа, з’яўляючыся асобай, якая раней здзейсніла злачынствы, зрабіў відэазапіс, які размясціў 16 кастрычніка 2020 года ў выглядзе відэароліка на «YouTube» на сваім канале для свабоднага прагляду неабмежаваным колам асоб, чым вусна публічна зняважыў першага намесніка Міністра ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь – начальніка крымінальнай міліцыі.

Прыгаворам суда

абвінавачаны Л. прызнаны вінаватым у паклёпе ў дачыненні да Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, што ўтрымліваецца ў інфармацыі, размешчанай у глабальнай камп’ютарнай сетцы інтэрнэт, і на падставе ч. 1 арт. 367 КК (у рэд. 05.01.2015) яму прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 2 гады.

Ён жа прызнаны вінаватым у паклёпе ў дачыненні да Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, што ўтрымліваецца ў інфармацыі, размешчанай у глабальнай камп’ютарнай сетцы інтэрнэт, спалучаным з абвінавачаннем у здзяйсненні асабліва цяжкага злачынства, і на падставе ч. 2 арт. 367 КК (у рэд. 05.01.2015) яму прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 3 гады.

У адпаведнасці з ч. 1 арт. 71 КК, пры паўторнасці злачынстваў, што не ўтвараюць сукупнасці, шляхам паглынання менш строгага пакарання больш строгім, абвінавачанаму Л. прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 3 гады.

Ён жа прызнаны вінаватым у распаўсюджванні заведама лжывых звестак, якія ганьбяць іншую асобу (паклёп), у інфармацыі, размешчанай у глабальнай камп’ютарнай сетцы інтэрнэт, што ўтрымлівае абвінавачанне ў здзяйсненні асабліва цяжкага злачынства, і на падставе арт. 188 КК (у рэд. 09.01.2019) яму прызначана пакаранне ў выглядзе абмежавання свабоды без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу на тэрмін 2 гады.

Ён жа прызнаны вінаватым у публічнай знявазе Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, і на падставе ч. 1 арт. 368 КК (у рэд. 05.01.2015) яму прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 2 гады.

Ён жа прызнаны вінаватым у публічнай знявазе прадстаўніка ўлады ў сувязі з выкананнем ім службовых абавязкаў, і на падставе арт. 369 КК (у рэд. 05.01.2015) яму прызначана пакаранне ў выглядзе абмежавання свабоды без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу на тэрмін 2 гады.

У адпаведнасці з ч. 2 арт. 72 КК, па сукупнасці злачынстваў, шляхам частковага складання прызначаных пакаранняў, канчаткова абвінавачанаму Л. прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 4 гады з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Прыгавор у законную сілу не ўступіў і можа быць абскарджаны і апратэставаны ва ўстаноўленым законам парадку.

У чарговым выпуску

Маніторынг масавай інфармацыі