Вярхоўны Суд
Рэспублікі Беларусь

Iнтэрнэт-партал судоў агульнай юрысдыкцыі Рэспублікі Беларусь

+375 (17) 308-25-01

+375 (17) 215-06-00

220020, г. Мiнск, вул. Арлоўская, 76

Расклад пасяджэнняў

Судом Маскоўскага раёна г. Брэста пастаноўлены прыгавор па крымінальнай справе аб незаконным абароце марыхуаны ў буйным памеры

2 жніўня 2019  547

1 жніўня 2019 года судом Маскоўскага раёна г. Брэста разгледжана крымінальная справа ў дачыненні да 49-гадовага жыхара г. Брэста Т., абвінавачанага ў здзяйсненні злачынстваў, прадугледжаных ч. 1 і ч. 2 арт. 329, ч. 3 арт. 328 КК.

Абвінавачаны Т. пасеяў не меней за адно семя забароненай да вырошчвання расліны роду каноплі, з якога ў далейшым прарасціў не меней за адзін парастак расліны, а затым вырасціў не меней за адну забароненую да вырошчвання расліну роду каноплі, якая ўтрымлівала ў сваім складзе асабліва небяспечнае псіхатропнае рэчыва – тэтрагідраканабінол агульнай масай раслін не менш за 3238,7851 грама, з якіх у далейшым атрымаў небяспечны наркатычны сродак – марыхуану агульнай масай не менш за 3238,7851 грама.

Ён жа паўторна, з’яўляючыся асобай, якая раней здзейсніла злачынства, прадугледжанае арт. 328 КК, маючы намер пасеяць і вырошчваць забароненую да вырошчвання расліну роду каноплі, з мэтай далейшага незаконнага збыту небяспечнага наркатычнага сродку – марыхуаны, што атрымліваюць з расліны роду каноплі, знаходзячыся ў цяпліцы на тэрыторыі двара дома, пасеяў не меней за 236 штук насення расліны роду каноплі, з якіх у далейшым прарасціў не меней за 236 парасткаў расліны, стварыўшы ў цяпліцы спрыяльныя ўмовы для пасеву і вырошчвання, такім чынам, вырасціў не меней за 236 забароненых да вырошчвання раслін роду каноплі, што ўтрымлівалі ў сваім складзе асабліва небяспечнае псіхатропнае рэчыва – тэтрагідраканабінол агульнай масай расліны не меней за 593,008 грама, якія ў далейшым былі выяўлены і канфіскаваны супрацоўнікамі органаў унутраных спраў.

Ён жа, з’яўляючыся асобай, якая раней здзейсніла злачынства, прадугледжанае арт. 329 КК, у далейшым нявызначаную частку марыхуаны спажыў, а тую частку сумесі рэчываў, што засталася пасля спажывання і ўтрымлівала ў сваім складзе марыхуану, агульнай масай сумесі 1,2282 грама і частку высушанай марыхуаны агульнай масай 3237,5569 грама незаконна з мэтай збыту і асабістага спажывання захоўваў у гаспадарчай пабудове, у кватэры, а таксама ў аўтамабілі, пасля чаго частку высушанай марыхуаны масай 27,96 грама незаконна з мэтай збыту і асабістага спажывання перавозіў на аўтамабілі па дарогах г. Брэста, затым частку марыхуаны  масай 15,54 грама незаконна збыў К., а тую частку марыхуаны, якая засталася, масай 12,42 грама незаконна з мэтай збыту і асабістага спажывання перавозіў на аўтамабілі па горадзе да выяўлення і канфіскацыі супрацоўнікамі ўнутраных спраў падчас вобыску аўтамабіля. Частка высушанай марыхуаны масай 3209,5342 грама і сумесь рэчываў, што ўтрымлівала ў сваім складзе марыхуану агульнай масай 1,2282 грама, якія незаконна з мэтай збыту і асабістага спажывання захоўваў у гаспадарчай пабудове, а таксама частка высушанай марыхуаны, якая засталася і якую абвінавачаны незаконна без мэты збыту захоўваў у кватэры па месцы жыхарства, масай 0,0627 грама, былі выяўлены і канфіскаваны  супрацоўнікам ОУС падчас вобыску.

Прыгаворам суда

абвінавачаны Т. прызнаны вінаватым у сяўбе і вырошчванні з мэтай збыту наркатычных сродкаў забароненых да вырошчвання раслін, што ўтрымліваюць псіхатропныя рэчывы, гэта значыць у здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч. 1 арт. 329 КК Рэспублікі Беларусь, на падставе якой яму прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 1 год.

Ён жа прызнаны вінаватым у сяўбе і вырошчванні з мэтай збыту наркатычных сродкаў забароненых да вырошчвання раслін, што ўтрымліваюць псіхатропныя рэчывы, здзейсненых паўторна асобай, якая раней здзейсніла злачынства, прадугледжанае арт. 328 КК Рэспублікі Беларусь, гэта значыць у здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч. 2 арт. 329 КК Рэспублікі Беларусь, на падставе якой яму прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 4 гады.

На падставе часткі 1 артыкула 71 КК Рэспублікі Беларусь, па паўторнасці злачынстваў, якія не ўтвараюць сукупнасці, шляхам паглынання менш строгага пакарання больш строгім прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 4 гады.

Ён жа прызнаны вінаватым у незаконных з мэтай збыту захоўванні, перавозцы, а таксама незаконным збыце наркатычных сродкаў асобай, якая раней здзейсніла злачынства, прадугледжанае арт. 329 КК Рэспублікі Беларусь, у дачыненні да наркатычных сродкаў у буйным памеры, гэта значыць у здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч. 3 арт. 328 КК Рэспублікі Беларусь, на падставе якой яму прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 9 гадоў.

У адпаведнасці з ч. 3 арт. 72 КК Рэспублікі Беларусь па сукупнасці злачынстваў, шляхам частковага складання прызначаных пакаранняў, абвінавачанаму Т. канчаткова прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 10 гадоў 6 месяцаў з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.

Прыгавор не ўступіў у законную сілу і можа быць абскарджаны і апратэставаны ў апеляцыйным парадку.

У чарговым выпуску

Маніторынг СМІ

Google перакладчык