Вярхоўны Суд
Рэспублікі Беларусь

Iнтэрнэт-партал судоў агульнай юрысдыкцыі Рэспублікі Беларусь

+375 (17) 308-25-01

+375 (17) 215-06-00

220020, г. Мiнск, вул. Арлоўская, 76

Расклад пасяджэнняў

Судом Чыгуначнага раёна горада Віцебска пастаноўлены прыгавор па крымінальнай справе ў дачыненні да былога антыкрызіснага кіраўніка Віцебскага ААТ «КІМ» і іншых службовых асоб прадпрыемства па абвінавачанні ў крадзяжы шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі, крадзяжы шляхам выкарыстання камп'ютарнай тэхнікі

8 лютага 2019  1971

6 лютага 2019 года судом Чыгуначнага раёна горада Віцебска разгледжана крымінальная справа па абвінавачанні 58-гадовай Ю. у здзяйсненні злачынстваў, прадугледжаных ч.ч. 3, 4 арт. 210, ч. 2 арт. 212 КК, 55-гадовага З. у здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч. 3 арт. 210 КК, 53-гадовай Ч. у здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч. 4 арт. 210 КК.

Абвінавачаная Ю., з’яўляючыся галоўным бухгалтарам ЗТАА «Б», будучы службовай асобай юрыдычнай асобы, маючы адзіны намер, накіраваны на проціпраўнае бязвыплатнае завалоданне маёмасцю ЗТАА «Б», з красавіка 2013 па снежань 2014 года, шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі, знаходзячыся на сваім рабочым месцы, з мэтай крадзяжу грашовых сродкаў, уносіла заведама хлуслівыя звесткі ў плацежныя даручэнні, якія прадастаўляла ў банк, у выніку чаго, шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі, выкрала грашовыя сродкі ЗТАА «Б» у асабліва буйным памеры ў суме 25 849,84 рублі.

Яна ж паўторна, са студзеня 2015 па люты 2015 года, шляхам злоўжывання даверам, не з’яўляючыся з 31 снежня 2014 работнікам ЗТАА «Б», маючы адзіны злачынны намер, накіраваны на проціпраўнае бязвыплатнае завалоданне маёмасцю ЗТАА «Б», з мэтай крадзяжу грашовых сродкаў, наўмысна, незаконна, не маючы права доступу, увяла ў камп'ютарную сістэму прадпрыемства хлуслівую інфармацыю аб залічэнні грашовых сродкаў у якасці заработнай платы на свой карт-рахунак, у выніку чаго здзейсніла крадзеж шляхам выкарыстання камп'ютарнай тэхнікі, паўторна, з несанкцыянаваным доступам да камп'ютарнай інфармацыі, грашовых сродкаў, якія належалі ЗТАА «Б», у агульнай суме 1500 рублёў.

Яна ж, з’яўляючыся галоўным бухгалтарам Віцебскага ААТ, будучы службовай асобай юрыдычнай асобы, маючы адзіны намер, накіраваны на проціпраўнае бязвыплатнае завалоданне маёмасцю Віцебскага ААТ, з чэрвеня 2015 па снежань 2017 года, паўторна, шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі, знаходзячыся на сваім рабочым месцы, з мэтай крадзяжу грашовых сродкаў ААТ, уносіла заведама хлуслівыя звесткі ў плацежныя даручэнні, якія прадастаўляла ў банк, у выніку чаго здзейсніла крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі, паўторна, у асабліва буйным памеры, грашовых сродкаў, якія належалі Віцебскаму ААТ, у агульнай суме 230 641,72 рублі.

Яна ж з ліпеня 2015 па снежань 2017 гадоў, знаходзячыся на сваім рабочым месцы, дзейнічаючы сумесна і ўзгоднена групай асоб па папярэдняй змове з абвінавачанай Ч., шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі, з мэтай крадзяжу грашовых сродкаў Віцебскага ААТ, складала заведама падложныя дагаворы платнага аказання паслуг паміж Віцебскім ААТ у асобе антыкрызіснага кіраўніка і Ч., а таксама акты аб аказанні паслуг апошняй Віцебскаму ААТ, не маючы законных падстаў, неабгрунтавана пералічала на разліковы рахунак Ч. грашовыя сродкі пад выглядам заработнай платы і іншых плацяжоў, у выніку чаго сваімі наўмыснымі дзеяннямі абвінавачаная Ю. і абвінавачаная Ч. здзейснілі крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі, групай асоб па папярэдняй змове, у асабліва буйным памеры грашовых сродкаў, якія належаць Віцебскаму ААТ, у агульнай суме 27 970,2 рублі.

Яна ж, маючы намер, накіраваны на проціпраўнае бязвыплатнае завалоданне маёмасцю Віцебскага ААТ, шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі, знаходзячыся на сваім рабочым месцы, з мэтай крадзяжу грашовых сродкаў Віцебскага ААТ унесла заведама хлуслівыя звесткі ў плацежнае даручэнне, у выніку чаго зроблена неабгрунтаванае залічэнне грашовых сродкаў, якія належалі Віцебскаму ААТ, на разліковы рахунак ЗТАА «Б», у якім абвінавачаная Ю. працавала на пасадзе галоўнага бухгалтара. Такім чынам, абвінавачаная Ю. здзейсніла крадзеж грашовых сродкаў Віцебскага ААТ шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі, паўторна, у буйным памеры ў суме 12 812,54 рублі.

Абвінавачаны З., будучы прызначаным антыкрызісным кіраўніком у вядзенні па справе аб банкруцтве Віцебскага ААТ, і згодна з заключаным з ім кантрактам, з'яўляючыся службовай асобай юрыдычнай асобы, упаўнаважанай ва ўстаноўленым парадку на здзяйсненне юрыдычна значных дзеянняў, маючы адзіны намер, накіраваны на проціпраўнае бязвыплатнае завалоданне маёмасцю Віцебскага ААТ, з лютага 2017 года па снежань 2017 года, шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі, з мэтай крадзяжу грашовых сродкаў, дзейнічаючы сумесна і ўзгоднена групай асоб па папярэдняй змове з галоўным бухгалтарам Віцебскага ААТ – абвінавачанай Ю., наўмысна даваў незаконныя ўказанні Ю. аб налічэнні яму заработнай платы з прымяненнем карэкціруючага каэфіцыента 3 да намінальнай налічанай сярэднямесячнай заработнай платы работнікаў Рэспублікі Беларусь, а таксама аб неабгрунтаваным пералічэнні грашовых сродкаў пад выглядам выплаты заработнай платы і іншых плацяжоў, а абвінавачаная Ю. уносіла заведама хлуслівыя звесткі ў плацежныя даручэнні, у выніку чаго зроблена неабгрунтаванае залічэнне на карт-рахунак, адкрыты на імя абвінавачанага З., грашовых сродкаў, якія належаць Віцебскаму ААТ. Такім чынам, абвінавачаны З., дзейнічаючы па папярэдняй змове групай асоб з абвінавачанай Ю., шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі выкралі грашовыя сродкі Віцебскага ААТ у буйным памеры на агульную суму
15 380,43 рублі.

Прыгаворам суда

абвінавачаная Ю. прызнана вінаватай у завалоданні маёмасцю, здзейсненым службовай асобай з выкарыстаннем сваіх службовых паўнамоцтваў (крадзяжы шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі), здзейсненым паўторна, групай асоб па папярэдняй змове, у асабліва буйным памеры, і на падставе ч. 4 арт. 210 КК ёй прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 7 гадоў з канфіскацыяй усёй маёмасці і з пазбаўленнем права займаць пасады, звязаныя з вядзеннем бухгалтарскага ўліку, на тэрмін 5 гадоў.

Яна ж прызнана вінаватай у завалоданні маёмасцю, здзейсненым службовай асобай з выкарыстаннем сваіх службовых паўнамоцтваў (крадзяжы шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі), здзейсненым паўторна, групай асоб па папярэдняй змове, у буйным памеры, і на падставе ч. 3 арт. 210 КК ёй прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 4 гады з канфіскацыяй усёй маёмасці і з пазбаўленнем права займаць пасады, звязаныя з вядзеннем бухгалтарскага ўліку, на тэрмін 4 гады. 

У адпаведнасці з ч. 1 арт. 71 КК па паўторнасці злачынстваў, якія не ўтвараюць сукупнасці, шляхам паглынання менш строгага пакарання больш строгім абвінавачанай Ю. прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 7 гадоў з канфіскацыяй усёй маёмасці і з пазбаўленнем права займаць пасады, звязаныя з вядзеннем бухгалтарскага ўліку, на тэрмін 5 гадоў.

Яна ж прызнана вінаватай у крадзяжы маёмасці шляхам увядзення ў камп'ютарную сістэму хлуслівай інфармацыі (крадзеж шляхам выкарыстання камп'ютарнай тэхнікі), здзейсненым паўторна, злучаным з несанкцыянаваным доступам да камп'ютарнай інфармацыі, і на падставе ч. 2 арт. 212 КК абвінавачанай Ю. прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 2 гады з пазбаўленнем права займаць пасады, звязаныя з вядзеннем бухгалтарскага ўліку, на тэрмін 3 гады.

У адпаведнасці з ч.ч. 2, 6 арт. 72 КК па сукупнасці злачынстваў шляхам паглынання менш строгага пакарання больш строгім і далучэння да канчатковага асноўнага пакарання дадатковых пакаранняў канчаткова прызначана Ю. пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам на 7 гадоў з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму з канфіскацыяй усёй маёмасці і з пазбаўленнем права займаць пасады, звязаныя з вядзеннем бухгалтарскага ўліку, на тэрмін 5 гадоў.

Абвінавачаны З. прызнаны вінаватым у завалоданні маёмасцю, здзейсненым службовай асобай з выкарыстаннем сваіх службовых паўнамоцтваў (крадзяжы шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі), здзейсненым групай асоб па папярэдняй змове, у буйным памеры, і на падставе ч. 3 арт. 210 КК яму прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 3 гады з канфіскацыяй усёй маёмасці і з пазбаўленнем права займаць пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распарадчых і адміністрацыйна-гаспадарчых абавязкаў, на тэрмін 5 гадоў.

У адпаведнасці з ч. 2 арт. 77 КК у дачыненні да З. прыменена адтэрміноўка выканання асноўнага пакарання ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 3 гады.

Абвінавачаны З. абавязаны не мяняць месца жыхарства без згоды органа, які ажыццяўляе кантроль за яго паводзінамі, перыядычна з'яўляцца ў гэты орган для рэгістрацыі, не выязджаць па асабістых справах на тэрмін больш за адзін месяц за межы раёна (горада) месца жыхарства, у вольны ад работы і (ці) вучобы час выканаць грамадска карысныя работы ў аб'ёме 120 гадзін.

Абвінавачаная Ч. прызнана вінаватай у завалоданні маёмасцю, здзейсненым службовай асобай з выкарыстаннем сваіх службовых паўнамоцтваў (крадзяжы шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі), здзейсненым групай асоб па папярэдняй змове, у асабліва буйным памеры, і на падставе ч. 4 арт. 210 КК ёй прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 5 гадоў з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму з канфіскацыяй усёй маёмасці і з пазбаўленнем права займаць пасады, звязаныя з ажыццяўленнем юрыдычна значных дзеянняў, на тэрмін 5 гадоў.

З абвінавачанай Ю. на карысць Віцебскага ААТ пастаноўлена спагнаць 258 466,02 рублі.

З абвінавачаных Ю. і Ч. у салідарным парадку на карысць Віцебскага ААТ пастаноўлена спагнаць 29 548,39 рублёў.

З абвінавачаных З. і Ю. у салідарным парадку на карысць Віцебскага ААТ пастаноўлена спагнаць 248,25 рублёў.

Грашовыя сродкі ў суме 29 548,39 рублёў, унесеныя абвінавачанай Ч., грашовыя сродкі ў суме 248,25 рублёў, унесеныя абвінавачаным З., што знаходзяцца на дэпазітным рахунку суда, накіраваныя ў лік пакрыцця матэрыяльнай шкоды Віцебскаму ААТ.

Прыгавор не ўступіў у законную сілу і можа быць абскарджаны і апратэставаны ў апеляцыйным парадку.

У чарговым выпуску

Маніторынг СМІ

Google перакладчык