Вярхоўны Суд
Рэспублікі Беларусь

Iнтэрнэт-партал судоў агульнай юрысдыкцыі Рэспублікі Беларусь

+375 (17) 308-25-01

+375 (17) 215-06-00

220020, г. Мiнск, вул. Арлоўская, 76

Расклад пасяджэнняў

Судом Навабеліцкага раёна г. Гомеля пастаноўлены прыгавор па крымінальнай справе аб здзяйсненні махлярства ў сферы дабрачыннасці

9 жніўня 2021  760

6 жніўня 2021 года судом Навабеліцкага раёна г. Гомеля разгледжана крымінальная справа ў дачыненні да 31-гадовага жыхара г. Гомеля, раней неаднаразова судзімага, абвінавачанага ў здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч. 2 арт. 209 КК.

Абвінавачаны Я., будучы раней неаднаразова судзімым, на шлях выпраўлення не стаў і ў перыяд не знятай і не пагашанай судзімасці, а таксама маючы неадбытае пакаранне ў выглядзе штрафу, зноў здзейсніў наўмыснае карыслівае злачынства.

Так, ён паўторна, у перыяд з 1 жніўня па 25 лістапада 2020 года, знаходзячыся на тэрыторыі Навабеліцкага раёна г. Гомеля, рэалізуючы адзіны злачынны намер на проціпраўнае бязвыплатнае завалоданне маёмасцю грамадзян шляхам падману, пад маркай збору грашовых сродкаў на розныя дабрачынныя мэты, загадзя не маючы намеру выконваць прымаемыя на сябе абавязацельствы, размяшчаў у глабальнай камп’ютарнай сетцы інтэрнэт аб’явы аб зборы грашовых сродкаў нібыта на дабрачынныя мэты. У судовым пасяджэнні абвінавачаны патлумачыў, што ў сярэдзіне жніўня 2020 года размясціў у тэлеграм-канале паведамленне аб тым, што гатовы набываць для затрыманых на пратэсных акцыях грамадзян прадукты харчавання і перадаваць іх затым у ІЧУ і СІЗА. Пры гэтым указаў нумар сваёй банкаўскай карткі ЗАТ «Альфа-Банк» з тым, каб грашовыя сродкі пераводзілі на яе. Таксама даваў у інтэрнэце аб’явы аб зборы грашовых сродкаў на дабрачынныя мэты: лячэнне дзяцей, пахаванне сваёй маці, якая на самай справе жывая. Пасля чаго завалодваў пераведзенымі яму грашовымі сродкамі і распараджаўся імі па сваім меркаванні, расходуючы на ўласныя патрэбы, а не на названыя вышэй мэты.

Такім чынам, абвінавачаны Я. шляхам падману завалодаў грашовымі сродкамі пацярпелых Б., Я., Ч., С. і С.В. на агульную суму 235 рублёў.

Прыгаворам суда 

абвінавачаны Я. прызнаны вінаватым у завалоданні маёмасцю шляхам падману (махлярстве), здзейсненым паўторна, і на падставе ч. 2 арт. 209 КК яму прызначана пакаранне ў выглядзе абмежавання свабоды з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу на тэрмін 4 гады.

На падставе ч. 1 арт. 73 КК, па сукупнасці прыгавораў, поўнасцю далучана да прызначанага пакарання не адбытае абвінавачаным Я. пакаранне па прыгаворы суда Навабеліцкага раёна г. Гомеля ад 14 студзеня 2019 года, і канчаткова прызначана яму пакаранне ў выглядзе абмежавання свабоды з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу на тэрмін 4 гады са штрафам у памеры 725 рублёў. 

Прыгавор у законную сілу не ўступіў, можа быць абскарджаны і апратэставаны ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку.

У чарговым выпуску

Маніторынг масавай інфармацыі