Вярхоўны Суд
Рэспублікі Беларусь

Iнтэрнэт-партал судоў агульнай юрысдыкцыі Рэспублікі Беларусь

+375 (17) 308-25-01

+375 (17) 215-06-00

220020, г. Мiнск, вул. Арлоўская, 76

Расклад пасяджэнняў

Прыгаворам Гомельскага абласнога суда пенсіянер прызнаны вінаватым у наўмысным пашкоджанні маёмасці, незаконным вырабе, захаванні і нашэнні выбуховага прыстасавання і замаху на забойства

18 ліпеня 2019  2507

15 ліпеня 2019 года судовая калегія па крымінальных справах Гомельскага абласнога суда ў выязным закрытым судовым пасяджэнні ў судзе Добрушскага раёна разгледзела крымінальную справу ў дачыненні да ўраджэнца Добрушскага раёна, абвінавачанага ў здзяйсненні злачынстваў, прадугледжаных ч. 1 арт. 14, п. 5 ч. 2 арт. 139, ч. 2 арт. 218, ч. 2 арт. 295 КК.

Прыгаворам суда

абвінавачаны А. прызнаны вінаватым у наўмысным пашкоджанні маёмасці, здзейсненым агульнанебяспечным спосабам; незаконным вырабе, захаванні і нашэнні выбуховага прыстасавання; замаху на наўмыснае проціпраўнае пазбаўленне жыцця іншага чалавека, здзейсненым агульнанебяспечным спосабам.

Абвінавачанаму А. прызначана пакаранне:

– па ч. 2 арт. 218 КК у выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 3 гады;

– па ч. 2 арт. 295 КК у выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 2 гады без канфіскацыі маёмасці;

– па ч. 1 арт. 14, п. 5 ч. 2 арт. 139 КК у выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 10 гадоў.

У адпаведнасці з ч. 3 арт. 72 КК па сукупнасці дадзеных злачынстваў, шляхам частковага складання прызначаных пакаранняў, канчаткова абвінавачанаму А. прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 11 гадоў без канфіскацыі маёмасці з адбываннем у папраўчай калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.

Прыгавор у законную сілу не ўступіў і можа быць абскарджаны і апратэставаны ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку.

У чарговым выпуску

Маніторынг СМІ

Google перакладчык