Вярхоўны Суд
Рэспублікі Беларусь

Iнтэрнэт-партал судоў агульнай юрысдыкцыі Рэспублікі Беларусь

+375 (17) 308-25-01

+375 (17) 215-06-00

220020, г. Мiнск, вул. Арлоўская, 76

Расклад пасяджэнняў

Судом Чыгуначнага раёна г. Гомеля пастаноўлены прыгавор па крымінальнай справе аб парушэнні правіл бяспекі будаўнічых работ, што пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека

18 жніўня 2021  724

16 жніўня 2021 года суд Чыгуначнага раёна г. Гомеля разгледзеў крымінальную справу ў дачыненні да Л., абвінавачанага ў здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч. 2 арт. 303 КК.

Абвінавачаны Л., працуючы на пасадзе вытворцы работ адасобленага структурнага падраздзялення «Будаўнічае ўпраўленне № 185» адкрытага акцыянернага таварыства «Будаўніча-мантажны трэст № 27 г. Гомеля» і з’яўляючыся службовай асобай, на якую ўскладзены абавязак выканання правіл бяспекі будаўнічых работ, будучы абучаным і прайшоўшы ва ўстаноўленым парадку праверку ведаў па пытаннях аховы працы, маючы дастатковыя прафесійныя навыкі і адукацыю, прадбачачы магчымасць наступлення грамадска небяспечных наступстваў сваіх дзеянняў, але без дастатковых падстаў разлічваючы на іх прадухіленне, парушыў правілы бяспекі пры правядзенні будаўніча-мантажных работ, што пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека пры наступных абставінах.

Так, абвінавачаны Л. 23 чэрвеня 2020 года дапусціў да мантажу жалезабетонных сцен шахты ліфта 1-га пад’езда будаўнічага аб’екта электразваршчыка ручной зваркі Ш., а таксама цесляра С. і бетоншчыка А., якія не мелі спецыяльнасці мантажніка, не прайшлі па дадзенай спецыяльнасці навучанне, стажыроўку, інструктаж і праверку ведаў па пытаннях аховы працы, даў апошнім указанне праводзіць будаўніча-мантажныя работы без адпаведных падкосаў, з выкарыстаннем у якасці распоркі паміж плітамі, што ўтвараюць сцены шахты, драўлянай дошкі, якая не прызначана для гэтага, не забяспечвае надзейнасць і бяспеку канструкцыі, у выніку чаго на Ш., які знаходзіўся ў шахце ліфта, падчас заварвання ім закладной дэталі, упала жалезабетонная сцяна, прычыніўшы апошняму цяжкія цялесныя пашкоджанні, якія знаходзяцца ў прамой прычыннай сувязі з наступленнем яго смерці. 

Прыгаворам суда 

абвінавачаны Л. прызнаны вінаватым у парушэнні правіл бяспекі будаўнічых работ, што пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека, і на падставе ч. 2 арт. 303 КК яму прызначана пакаранне ў выглядзе абмежавання свабоды з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу на тэрмін 3 гады з пазбаўленнем права займаць пасады ў будаўнічай галіне, звязаныя з арганізацыяй і забеспячэннем выканання будаўнічых работ, на тэрмін 5 гадоў. 

Таксама пастаноўлена спагнаць з ААТ «Будаўніча-мантажны трэст № 27 г. Гомеля» на карысць маці загінуўшага грашовую кампенсацыю маральнай шкоды ў памеры 60 000 рублёў.

Прыгавор у законную сілу не ўступіў, можа быць абскарджаны і апратэставаны ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку.

У чарговым выпуску

Маніторынг масавай інфармацыі