Вярхоўны Суд
Рэспублікі Беларусь

Iнтэрнэт-партал судоў агульнай юрысдыкцыі Рэспублікі Беларусь

+375 (17) 308-25-01

+375 (17) 215-06-00

220020, г. Мiнск, вул. Арлоўская, 76

Расклад пасяджэнняў

Судом Чыгуначнага раёна г. Гомеля пастаноўлены прыгавор па крымінальнай справе аб здзяйсненні злоснага хуліганства, разбою і згвалтавання

16 жніўня 2019  491

16 жніўня 2019 года судом Чыгуначнага раёна г. Гомеля разгледжана ў закрытым судовым пасяджэнні крымінальная справа ў дачыненні да Ш., абвінавачанага ў здзяйсненні злачынстваў, прадугледжаных ч. ч. 1,2 арт. 339, ч. 1 арт. 167, ч. 2 арт. 166, ч. 1 арт. 207 КК.

Прыгаворам суда:

абвінавачаны Ш. прызнаны вінаватым у наўмысных дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак і выяўляюць яўную непавагу да грамадства, што суправаджаюцца прымяненнем насілля і пашкоджаннем чужой маёмасці (хуліганстве), і на падставе ч. 1 арт. 339 КК яму прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 2 гады.

Ён жа прызнаны вінаватым у наўмысных дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак, выяўляюць яўную непавагу да грамадства і суправаджаюцца прымяненнем насілля, здзейсненых паўторна (злосным хуліганстве), і на падставе ч. 2 арт. 339 КК яму прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 3 гады.

Згодна з ч. 1 арт. 71 КК, пры паўторнасці злачынстваў, якія не ўтвараюць сукупнасці, шляхам паглынання менш строгага пакарання больш строгім, прызначана абвінавачанаму Ш. пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 3 гады.

Ён жа прызнаны вінаватым у іншых дзеяннях сексуальнага характару, здзейсненых насуперак волі пацярпелай, з прымяненнем насілля і пагрозай яго прымянення, і на падставе ч. 1 арт. 167 КК яму прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 5 гадоў.

Ён жа прызнаны вінаватым у палавых зносінах насуперак волі пацярпелай, з прымяненнем насілля і пагрозай яго прымянення да жанчыны (згвалтаванні), здзейсненых асобай, якая раней здзейсніла дзеянні, прадугледжаныя арт. 167 КК, і на падставе ч. 2 арт. 166 КК яму прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 12 гадоў.

Ён жа прызнаны вінаватым у пагрозе прымянення насілля, небяспечнага для жыцця і здароўя пацярпелага, з мэтай непасрэднага завалодання маёмасцю (разбоі), і на падставе ч. 1 арт. 207 КК яму прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 7 гадоў.

У адпаведнасці з ч. ч. 1, 3 арт. 72 КК, па сукупнасці злачынстваў, шляхам частковага складання пакаранняў, канчаткова абвінавачанаму Ш. прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 17 гадоў з адбываннем першых 5 гадоў пазбаўлення волі ў турме, астатнюю частку пастаноўлена адбываць у папраўчай калоніі ва ўмовах строгага рэжыму.

Таксама пастаноўлена спагнаць з яго на карысць пацярпелай П. у пакрыццё маёмаснага ўрону, прычыненага злачынствам, грашовую суму ў памеры 8,23 рублёў; на карысць пацярпелай К. грашовую кампенсацыю маральнай шкоды ў памеры 5 000 рублёў.

Прыгавор не ўступіў у законную сілу і можа быць абскарджаны і апратэставаны ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку.

У чарговым выпуску

Маніторынг СМІ

Google перакладчык