Вярхоўны Суд
Рэспублікі Беларусь

Iнтэрнэт-партал судоў агульнай юрысдыкцыі Рэспублікі Беларусь

+375 (17) 308-25-01

+375 (17) 215-06-00

220020, г. Мiнск, вул. Арлоўская, 76

Расклад пасяджэнняў

Суд Навабеліцкага раёна г. Гомеля спагнаў маральную шкоду на карысць жанчыны ў сувязі з прычыненнем шкоды яе здароўю

26 мая 2021  1363

29 студзеня 2021 года судом Навабеліцкага раёна г. Гомеля разгледжана грамадзянская справа па іску І. (далей – ісціца) да КЖРЭУП «Навабеліцкае Гомель» (далей – адказчык) аб пакрыцці маральнай шкоды.

У заяве суду ісціца ўказала, што ў ліпені 2020 года ў дзённы час вярталася дадому. Рухаючыся па дарожцы, выкладзенай з бетонных пліт па адной з вуліц у г. Гомелі, якая знаходзіцца на балансе ЖЭУ-24 КЖРЭУП «Навабеліцкае Гомель», ісціца, зачапіўшыся за арматуру, што тарчала з пліткі, упала. У выніку падзення, выкліканага неналежным станам дадзенай дарожкі, атрымала закрытыя пераломы касцей левай ступні, што адносяцца да менш цяжкіх цялесных пашкоджанняў па прымеце працяглага расстройства здароўя.

У выніку пераломаў яна адчула моцны фізічны боль, а таксама працяглы час правяла ў гіпсе, у сувязі з чым не магла нармальна перасоўвацца, весці звычайны лад жыцця. Акрамя таго, яе нага стала менш працаздольнай.

Ісціца, спасылаючыся на тое, што прычынай атрыманых ёю цялесных пашкоджанняў з’явілася непрыняцце адказчыкам своечасовых і належных мер па ўтрыманні пешаходнай дарожкі ў бяспечным для пешаходаў стане, прасіла спагнаць з адказчыка грашовую кампенсацыю маральнай шкоды ў суме 2000 рублёў, а таксама 130 рублёў у лік пакрыцця выдаткаў па аплаце кошту юрыдычнай дапамогі.

Рашэннем суда Навабеліцкага раёна г. Гомеля ад 29 студзеня 2021 года іскавыя патрабаванні ісціцы задаволены. З адказчыка спагнана на карысць І. кампенсацыя маральнай шкоды ў суме 2000 рублёў, судовыя выдаткі ў памеры 130 рублёў.

Акрамя таго, судом у сувязі з устаноўленымі падчас судовага разбору парушэннямі дзеючага заканадаўства і правоў грамадзян па справе ў адрас адказчыка было вынесена прыватнае вызначэнне.

Судовая калегія па грамадзянскіх справах Гомельскага абласнога суда, праверыўшы ў апеляцыйным парадку законнасць і абгрунтаванасць рашэння раённага суда, а таксама прыватнага вызначэння па скарзе адказчыка, прыйшла да вываду аб тым, што патрабаванні істца задаволены раённым судом абгрунтавана.

Рашэнне суда ўступіла ў законную сілу.

У чарговым выпуску

Маніторынг масавай інфармацыі