Вярхоўны Суд
Рэспублікі Беларусь

Iнтэрнэт-партал судоў агульнай юрысдыкцыі Рэспублікі Беларусь

+375 (17) 308-25-01

+375 (17) 215-06-00

220020, г. Мiнск, вул. Арлоўская, 76

Расклад пасяджэнняў

Гомельскім абласным судом пастаноўлены прыгавор па крымінальнай справе аб забойстве з асаблівай жорсткасцю

27 верасня 2021  471

23 верасня 2021 года судовай калегіяй па крымінальных справах Гомельскага абласнога суда разгледжана крымінальная справа ў дачыненні да К., абвінавачанага ў здзяйсненні злачынства, прадугледжанага п. 6 ч. 2 арт. 139 КК.

Абвінавачаны К. у перыяд з 5 па 6 красавіка 2021 года, знаходзячыся ў стане алкагольнага ап’янення, паблізу домаўладанняў у адной з вёсак Гомельскага раёна падчас узніклага канфлікту з пацярпелым Ж., з мэтай забойства апошняга, дзейнічаючы з асаблівай жорсткасцю, нанёс яму не менш за 9 удараў нажом і не менш за 14 удараў рукамі, а таксама вострымі прадметамі па розных частках цела, прычыніўшы цяжкія цялесныя пашкоджанні, якія знаходзяцца ў прычыннай сувязі з наступленнем смерці пацярпелага Ж.

Прыгаворам суда

абвінавачаны К. прызнаны вінаватым у наўмысным проціпраўным пазбаўленні жыцця іншага чалавека (забойстве), здзейсненым з асаблівай жорсткасцю, і на падставе п. 6 ч. 2 арт. 139 КК яму прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 15 гадоў з адбываннем у папраўчай калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.

Акрамя таго, да абвінавачанага К. у адпаведнасці з арт. 107 КК прыменена прымусовае лячэнне ад хранічнага алкагалізму па месцы адбывання пакарання.

Прыгавор у законную сілу не ўступіў і можа быць абскарджаны і апратэставаны ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку.

У чарговым выпуску

Маніторынг масавай інфармацыі