Iнтэрнэт-партал судоў агульнай юрысдыкцыі Рэспублікі Беларусь

Экономический суд г. Минска


Кіраўніцтва эканамічнага суда горада Мінска

Старшыня

Паутаў Аляксандр Міхайлавіч

Нарадзіўся ў 1975 годзе ў в. Уцеха Барысаўскага раёна Мінскай вобласці.

У 1998 годзе скончыў Акадэмію МУС Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «правазнаўства».

З 1999 года – старшы судовы сакратар, з 1998 – памочнік старшыні Барысаўскага міжгарнізоннага ваеннага суда.

З чэрвеня 2001 года – суддзя Барысаўскага міжгарнізоннага ваеннага суда.

З верасня 2004 года – суддзя Беларускага ваеннага суда, з кастрычніка 2009 года - намеснік старшыні Беларускага ваеннага суда, з чэрвеня 2012 года – суддзя Беларускага ваеннага суда.

З чэрвеня 2013 года прызначаны суддзёй Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь, з мая 2015 года абраны сакратаром Пленума Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь.

З жніўня 2018 года суддзя і старшыня эканамічнага суда горада Мінска.

Прысвоены першы кваліфікацыйны клас.

За добрасумленнае стаўленне да выканання службовых абавязкаў, асабісты ўклад у рэалізацыю асноўных напрамкаў і прыярытэтаў дзяржаўнай палітыкі ў сферы адпраўлення правасуддзя ўзнагароджаны Ганаровай граматай Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь.

Намеснік старшыні

Язвінскі Дзмітрый Вячаслававіч

1967 года нараджэння, адукацыя вышэйшая, у 1999 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці «правазнаўства».

Прызначаны на пасаду суддзі эканамічнага суда горада Мінска 22 снежня 2015 года.

Да прызначэння на гэту пасаду працаваў суддзёй Мінскага абласнога суда.

25 мая 2017 года прызначаны намеснікам старшыні эканамічнага суда горада Мінска.

Прысвоены другі кваліфікацыйны клас.

Намеснік старшыні

Саковіч Аляксей Сяргеевіч

Нарадзіўся ў 1985 годзе ў г. Мазыр Гомельскай вобласці.

 У 2008 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці «правазнаўства».

У 2009 годзе скончыў магістратуру Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Юрыспрудэнцыя» з прысваеннем ступені магістра юрыдычных навук.

З жніўня 2008 года – сакратар судовага пасяджэння Вышэйшага Гаспадарчага Суда Рэспублікі Беларусь.

З кастрычніка 2008 года-судовы выканаўца аддзела выканання пастаноў гаспадарчага суда горада Мінска.

З верасня 2010 года - галоўны спецыяліст аддзела судовай практыкі ўпраўлення забеспячэння гаспадарчага суда горада Мінска.

З кастрычніка 2011 года-галоўны спецыяліст аддзела прававога забеспячэння дзейнасці судовых інстанцый Упраўлення справамі Вышэйшага Гаспадарчага Суда Рэспублікі Беларусь.

З ліпеня 2013 года – галоўны спецыяліст аддзела арганізацыйнай работы і прававога забеспячэння дзейнасці судовых інстанцый упраўлення арганізацыйнай і кадравай работы Вышэйшага Гаспадарчага Суда Рэспублікі Беларусь.

Са снежня 2013 года-стажор суддзі эканамічнага суда горада Мінска.

З чэрвеня 2014 года-суддзя эканамічнага суда горада Мінска.

Са снежня 2021 года прызначаны намеснікам старшыні эканамічнага суда горада Мінска.

Прысвоены трэці кваліфікацыйны клас.