Вярхоўны Суд
Рэспублікі Беларусь

Iнтэрнэт-партал судоў агульнай юрысдыкцыі Рэспублікі Беларусь

+375 (17) 308-25-01

+375 (17) 215-06-00

220020, г. Мiнск, вул. Арлоўская, 76

Расклад пасяджэнняў

У Гомельскім аблвыканкаме адбылося пасяджэнне камісіі па папярэджанні эканамічнай неплацежаздольнасці (банкруцтва), у якім прынялі ўдзел старшыня і суддзі эканамічнага суда Гомельскай вобласці

3 сакавіка 2021  560

3 сакавіка 2021 года ў Гомельскім абласным выканаўчым камітэце адбылося чарговае пасяджэнне камісіі па папярэджанні эканамічнай неплацежаздольнасці (банкруцтва), у якім прынялі ўдзел старшыня эканамічнага суда Гомельскай вобласці Наталья Мікалаеўна Сарнаўская, а таксама намеснік старшыні суда Аляксандр Венядзіктавіч Лісоўскі, суддзя Алена Фёдараўна Каражанец, у вядзенні якіх знаходзяцца справы аб эканамічнай неплацежаздольнасці (банкруцтве) адкрытых акцыянерных таварыстваў «Мазырскі спіртагарэлачны завод», «САЛЕО-Гомель» і «Свіцязь».

На пасяджэнні заслухоўвалася справаздача антыкрызіснага кіраўніка – дырэктара ТДА «Артхавасана» Сяргея Аляксандравіча Сасноўскага аб ходзе рэалізацыі плана санацыі і становішчы спраў на ААТ «Мазырскі спіртагарэлачны завод».

Таксама на пасяджэнні заслухоўваўся даклад кіраўніка – дырэктара ТАА «ІК Саветнік» Ігара Мікалаевіча Ашуркевіча аб ходзе вядзення па справе аб эканамічнай неплацежаздольнасці (банкруцтве) і праекце бізнес-плана па санацыі ААТ «САЛЕО-Гомель».

«У цяперашні час ідзе падрыхтоўка да судовага пасяджэння, на якім з улікам паказчыкаў фінансавага становішча і плацежаздольнасці прадпрыемства будзе разглядацца магчымасць увядзення ў дачыненні да прадпрыемства санацыі», – паведаміў Ігар Ашуркевіч.

Пасяджэнне камісіі праводзілася пад старшынствам намесніка старшыні Гомельскага аблвыканкама Андрэя Васільевіча Канюшкі (старшыня камісіі) з удзелам начальніка Гомельскага абласнога тэрытарыяльнага аддзела па санацыі і банкруцтве Аляксандра Афанасьевіча Гарбуна (намесніка старшыні камісіі), а таксама членаў камісіі, прадстаўнікоў дзяржаўнай установы «Гомельаблпрам», камітэта эканомікі Гомельскага аблвыканкама, Мазырскага райвыканкама і іншых зацікаўленых асоб.

У чарговым выпуску

Маніторынг масавай інфармацыі