Вярхоўны Суд
Рэспублікі Беларусь

Iнтэрнэт-партал судоў агульнай юрысдыкцыі Рэспублікі Беларусь

+375 (17) 308-25-01

+375 (17) 215-06-00

220020, г. Мiнск, вул. Арлоўская, 76

Расклад пасяджэнняў

У Буда-Кашалёўскім райвыканкаме адбылося пасяджэнне камісіі па папярэджанні эканамічнай неплацежаздольнасці (банкруцтва) з удзелам прадстаўніка эканамічнага суда Гомельскай вобласці

1 лютага 2021  439

29 студзеня 2021 года ў пасяджэнні камісіі Буда-Кашалёўскага раённага выканаўчага камітэта па папярэджанні эканамічнай неплацежаздольнасці (банкруцтва) прыняў удзел суддзя эканамічнага суда Гомельскай вобласці Васілій Васільевіч Лаўшук, у вядзенні якога знаходзіцца справа аб эканамічнай неплацежаздольнасці (банкруцтве) беларуска-нідэрландскага сумеснага прадпрыемства «АМІПАК» – адкрытага акцыянернага таварыства.

Пасяджэнне камісіі праводзілася пад старшынствам намесніка старшыні Буда-Кашалёўскага райвыканкама Аляксандра Віктаравіча Кавалёва (старшыня камісіі) з удзелам членаў камісіі, прадстаўнікоў працоўнага калектыву і іншых зацікаўленых асоб.

На дадзеным пасяджэнні заслухоўвалася справаздача антыкрызіснага кіраўніка Валянціны Іванаўны Жукавай аб ходзе рэалізацыі плана санацыі і становішчы спраў у СП «АМІПАК» – ААТ, якое мае значэнне для эканомікі і сацыяльнай сферы Гомельскай вобласці.

Акрамя таго, Васілій Васільевіч сумесна з кіраўніком, а таксама галоўным тэхнолагам і прадстаўніком працоўнага калектыву прадпрыемства, наведаў цэх па вырабе ўпаковачнай прадукцыі СП «АМІПАК» – ААТ, дзе азнаёміўся з ходам вытворчай дзейнасці прадпрыемства.

Даведачна: СП «АМІПАК» – ААТ утворана ў маі 1996 года і з’яўляецца арганізацыяй з доляй дзяржавы ў статутным фондзе (каля 8 %). Асноўны від дзейнасці – вытворчасць упаковачнай прадукцыі. Рашэннем эканамічнага суда Гомельскай вобласці ад 03.10.2019 СП «АМІПАК» – ААТ прызнана эканамічна неплацежаздольным і ў дачыненні да яго ўведзена санацыя. У перыяд санацыі дасягнута станоўчая дынаміка фінансава-гаспадарчай дзейнасці СП «АМІПАК» – ААТ. Захаваны працоўны калектыў прадпрыемства.

У чарговым выпуску

Маніторынг масавай інфармацыі