Вярхоўны Суд
Рэспублікі Беларусь

Iнтэрнэт-партал судоў агульнай юрысдыкцыі Рэспублікі Беларусь

+375 (17) 308-25-01

+375 (17) 215-06-00

220020, г. Мiнск, вул. Арлоўская, 76

Расклад пасяджэнняў

Эканамічным судом Брэсцкай вобласці разгледжана справа аб пакрыцці шкоды, прычыненай навакольнаму асяроддзю ў выніку незаконнай высечкі дрэваў

14 лістапада 2019  1302

Эканамічным судом Брэсцкай вобласці разгледжана справа па іску дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь у асобе Кобрынскай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету (Ісцец) да індывідуальнага прадпрымальніка М. (Брэсцкая вобласць, Івацэвіцкі раён) (Адказчык) аб спагнанні ў бюджэт 2739,21 руб. шкоды, прычыненай навакольнаму асяроддзю ў выніку  незаконнай высечкі дрэваў.

Згодна з матэрыяламі справы, супрацоўнікам Кобрынскай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету ў ходзе правядзення палявога кантрольнага мерапрыемства было ўстаноўлена, што ІП М. ажыццявіла незаконную высечку 66 сырарослых дрэваў пароды бяроза і 84 сырарослых дрэваў пароды асіна агульным аб’ёмам 24,93 куб. м. на тэрыторыі Антопальскага лясніцтва ДЛГУ «Драгічынскі лясгас» без дазвольнага дакумента, выдадзенага ва ўстаноўленым парадку (лесавысякальнага білета).

Па дадзеным факце парушэння прыродаахоўнага заканадаўства, а менавіта палажэнняў артыкула 38, падп. 1.1 пункта 1 артыкула 39, падп. 1.2 і 1.8 пункта 1 артыкула 57 Ляснога кодэкса Рэспублікі Беларусь Істцом быў складзены акт аб устанаўленні факта прычынення шкоды навакольнаму асяроддзю, на падставе якога пададзена іскавая заява да асобы, што яе прычыніла – ІП М.

Памер шкоды разлічаны Істцом у адпаведнасці з таксамі для вызначэння памеру пакрыцця шкоды, прычыненай навакольнаму асяроддзю, што вызначаны Дадаткам 8 да Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 24 чэрвеня 2008 года № 348 «Аб таксах для вызначэння памеру пакрыцця шкоды, прычыненай навакольнаму асяроддзю», і склаў 107,42 базавыя велічыні або 2739,21 руб.

У адпаведнасці з артыкулам 101, 101-1 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ахове навакольнага асяроддзя» шкода, прычыненая навакольнаму асяроддзю, падлягае пакрыццю ў поўным аб’ёме.

Рашэннем эканамічнага суда Брэсцкай вобласці ад 16 кастрычніка 2019 года іскавыя патрабаванні дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь у асобе Кобрынскай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету прызнаныя абгрунтаванымі і задаволены ў поўным аб’ёме, з ІП М. у бюджэт спагнана шкода, прычыненая навакольнаму асяроддзю, у суме 2739,21 руб., а таксама 637,50 руб. дзяржаўнай пошліны.

Судовая пастанова не абскарджвалася, уступіла ў законную сілу.

У чарговым выпуску

Маніторынг СМІ

Google перакладчык