Iнтэрнэт-партал судоў агульнай юрысдыкцыі Рэспублікі Беларусь

Вярхоўны Суд
Рэспублікі Беларусь


Да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнены жыхар г. Баранавічы за незаконную нарыхтоўку металалому

19 сакавіка 2019  1970

Эканамічным судом Брэсцкай вобласці разгледжана справа аб адміністрацыйным правапарушэнні, прадугледжаным часткай 1-1 арт. 12.7 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях (далей – КоАП), у дачыненні да грамадзяніна М., які ажыццяўляў прадпрымальніцкую дзейнасць без дзяржаўнай рэгістрацыі ва ўстаноўленым парадку.

Згодна з пратаколам аб адміністрацыйным правапарушэнні грамадзянін М. у перыяд часу з лютага 2016 года па 5 лютага 2019 года нарыхтоўваў з мэтай далейшай рэалізацыі і атрымання даходу металалом бытавы несартаваны ў колькасці 7,840 т на суму 2273,60 рублёў; лом алюмінію (А-10-1) у колькасці 0,213 т на суму 131,77 рублёў; лом медзі ў колькасці 0,01 т на суму 28,57 рублёў; лом латуні ў колькасці 0,049 т на суму 96,60 рублёў.

Даход ад ажыццяўлення грамадзянінам М. прадпрымальніцкай дзейнасці без дзяржаўнай рэгістрацыі не ўстаноўлены.

Вывучыўшы матэрыялы справы, даўшы ацэнку наяўным доказам, суд прыйшоў да вываду, што віна асобы, якая прыцягваецца да адміністрацыйнай адказнасці, у здзяйсненні правапарушэння, прадугледжанага часткай 1-1 артыкула 12.7 КоАП, даказана.

Прымаючы пад увагу, што грамадзянін М. упершыню прыцягваецца да адміністрацыйнай адказнасці, а таксама колькасць і асартымент выяўленага металалому, і ўлічваючы, што адміністрацыйная адказнасць павінна быць справядлівай і гуманнай, суд падверг жыхара г. Баранавічы адміністрацыйнаму спагнанню ў выглядзе штрафу ў памеры 20 базавых велічынь, што складае 510 рублёў, з канфіскацыяй прадмета адміністрацыйнага правапарушэння без канфіскацыі даходу.

Пастанова аб накладанні адміністрацыйнага спагнання не абскарджвалася, уступіла ў законную сілу 18 сакавіка 2019 года.