Вярхоўны Суд
Рэспублікі Беларусь

Iнтэрнэт-партал судоў агульнай юрысдыкцыі Рэспублікі Беларусь

+375 (17) 308-25-01

+375 (17) 215-06-00

220020, г. Мiнск, вул. Арлоўская, 76

Расклад пасяджэнняў

Эканамічным судом Брэсцкай вобласці разгледжана справа аб прызнанні права ўласнасці на самавольную пабудову

10 верасня 2019  1530

Ісцец – ТАА А. звярнуўся ў эканамічны суд Брэсцкай вобласці з іскавай заявай да Брэсцкага гарадскога выканаўчага камітэта аб прызнанні права ўласнасці на самавольную пабудову.

Як было ўстаноўлена судом, Ісцец набыў капітальную будоўлю – будынак цэнтра здароўя і адпачынку ў горадзе Брэсце. Для абслугоўвання названага будынка паміж Істцом і гарвыканкамам быў заключаны дагавор арэнды зямельнага ўчастка.

У адпаведнасці з рашэннем гарвыканкама Істцу была дазволена распрацоўка праектнай дакументацыі і будаўніцтва аб’екта «Мадэрнізацыя будынкаў цэнтра здароўя і адпачынку» з выдзяленнем чэргаў.

Па прычыне таго, што пры распрацоўцы праектнай дакументацыі ўваходная група (ганак) выйшла за межы прадастаўленага ў арэнду зямельнага ўчастка, ТАА А. звярнулася ў гарвыканкам з просьбай аб выдзяленні дадатковага зямельнага ўчастка.

У адпаведнасці з актам выбару месца размяшчэння зямельнага ўчастка Істцу было ўзгоднена размяшчэнне ўваходнай групы на зямельных участках горада Брэста з прадастаўленнем іх у арэнду, аднак у вызначаныя ў акце тэрміны Ісцец дакументы ў арганізацыю па землеўпарадкаванні не перадаў, у той жа час ганак быў пабудаваны з выхадам на землі горада.

У сувязі з тым, што пры звароце ў гарвыканкам ТАА А. было адмоўлена ў прыняцці аб’екта нерухомай маёмасці ў эксплуатацыю, юрыдычная асоба звярнулася ў суд з патрабаваннем аб прызнанні за ёй права ўласнасці на ганак.

Пры вынясенні рашэння суд улічваў тое, што Істцу было ўзгоднена месца размяшчэння зямельнага ўчастка, узведзеная самавольная пабудова не пацягнула парушэнне горадабудаўнічых і будаўнічых норм, а таксама згоду Адказчыка (гарвыканкама) з іскам. З улікам выкладзенага вышэй іскавыя патрабаванні былі прызнаныя тымі, што падлягаюць задавальненню.

Судовая пастанова не абскарджвалася, уступіла ў законную сілу 10 верасня 2019 года.

У чарговым выпуску

Маніторынг СМІ

Google перакладчык