Верховный Суд
Республики Беларусь

Интернет-портал судов общей юрисдикции Республики Беларусь

+375 (17) 308-25-01

+375 (17) 215-06-00

220020, г. Минск, ул. Орловская, 76

Расписание заседаний

Рашэнне Мінскага абласнога суда ад 5 верасня 2019 года

6 сентября 2019  158

Р А Ш Э Н Н Е

ІМЕМ  РЭСПУБЛІКІ   БЕЛАРУСЬ

05 верасня 2019  года Мінскі абласны суд у складзе  старшынствуючага   суддзі Кульбіцкай  Настассі  Яўгеньеўны, сакратара Сямёнавай Арыны Аляксандраўны, з удзелам пракурора  Бабковай Вольгі Мікалаеўны, прадстаўніка заяўніка Чавусава Юрыя Віктаравіча,

прадстаўнікоў зацікаўленых асоб Мінскага абласнога Савета дэпутатаў і Мінскага абласнога выканаўчага камітэта Піскіжава Уладзіміра Ўладзіміравіча, Прасковай Тамары Уладзіміраўны,

разгледзеўшы ў адкрытым судовым пасяджэнні грамадзянскую справу па скарзе партыі  Беларускі народны фронт на рашэнне Прэзідыума Мінскага абласнога Савета дэпутатаў і Мінскага абласнога выканаўчага камітэта аб утварэнні акруговай выбарчай камісіі па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання,

УСТАНАВІЎ:

У скарзе партыя Беларускі народны фронт зазначыла, што рашэннямі кіруючага органа партыі БНФ (Сойм) ад 24 жніўня 2019 года ў склад акруговай выбарчай камісіі по выбырах дэпутаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання па Заслаўскай акрузе №77 вылучан сябра партыі БНФ Чавусаў Ю.В.

Рашэннямі прэзідыума Мінскага абласнога Савета дэпутатаў і Мінскага абласнога выканаўчага камітэта ад 2 верасня 2019 года былі ўтвораны Мінская абласная і акруговыя выбарчыя камісіі па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання, аднак пры гэтым партыі БНФ было адмоўлена ва ўключэнні прадстаўніка ў склад камісіі.

Неўключэнне прадстаўніка партыі БНФ у склад камісіі парушае правы партыі БНФ, а таксама правы і законныя інтарэсы яе членаў. З улікам вышэйпададзеных абставін партыя БНФ прасіла прызнаць рашэнне прэзідыума Мінскага абласнога Савета дэпутатаў і Мінскага абласнога выканаўчага камітэта ад 2 верасня 2019 года аб утварэнні абласной і акруговай выбарчых камісій па выбарах дэпутатаў Палаты  прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання незаконным, абавязаць зацікаўленых асоб прыняць новае рашэнне аб утварэнні  акруговай выбарчай камісіі з уключэннем у яе прадстаўніка партыі БНФ.

У судовам пасяджэнні прадстаўнік партыі БНФ Чавусаў Ю.В. удакладніў скаргу і прасіў прызнаць рашэнне прэзідыума Мінскага абласнога Савета дэпутатаў і Мінскага абласнога выканаўчага камітэта ад 2 верасня 2019 года аб утварэнні акруговай выбарчай камісіі Заслаўскай выбарчай акругі № 77 па выбарах дэпутатаў Палаты  прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання незаконным.

Прадстаўнікі зацікаўленых асоб Мінскага абласнога Савета дэпутатаў і Мінскага абласнога выканаўчага камітэта скаргу лічаць неабгрунтаванай, паколькі пры ўтварэнні выбарчай камісіі патрабаванні выбарчага заканадаўства не былі парушаны.

Заслухаўшы тлумачэнні прадстаўніка заяўніка, прадстаўнікоў зацікаўленых асоб, даследаваўшы пісьмовыя матэрыалы справы, выслухаўшы меркаванне пракурора аб неабходнасці адмовы ў задавальненні скаргі, суд лічыць, што скарга не падлягае задавальненню па наступных падставах.

У адпаведнасці з патрабаваннямі ч. 3 арт. 341 Грамадзянскага працэсуальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь суб'екты, якія вылучылі сваіх прадстаўнікоў у склад камісіі, маюць права падаць скаргу на рашэнне органаў, якія ўтварылі камісію, у трохдзённы тэрмiн з дня прыняцця рашэння ў парадку, прадугледжаным законам.

Згодна з ч. 1 арт. 34 Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь камісіі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, дэпутатаў Палаты прадстаўнiкоў, дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў, па рэферэндуме, па правядзенні галасавання аб адклiканнi дэпутата, фарміраваныя з прадстаўнікоў палітычных партый, іншых грамадскіх аб'яднанняў, працоўных калектываў, а таксама прадстаўнікоў грамадзян, вылучаных у склад камісіі шляхам падачы заявы, утвараюцца: акруговыя выбарчыя камісіі па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнiкоў, дэпутатаў абласных Саветаў дэпутатаў, тэрытарыяльныя выбарчыя камісіі, якія ажыццяўляюць у раёнах горада Мiнска паўнамоцтвы акруговых выбарчых камісій па выбарах у Мінскі гарадскі Савет дэпутатаў, – прэзідыумамі абласных, Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў і абласнымі, Мінскім гарадскім выканаўчымі камітэтамі ў складзе 9–13 членаў камісіі не пазней чым за 75 дзён да выбараў.

Органы, якія ўтвараюць камісію, як правіла, не менш за адну трэць яе складу фарміруюць з прадстаўнікоў палітычных партый і іншых грамадскіх аб'яднанняў. Гэта палажэнне не прымяняецца пры фарміраванні ўчастковых камісій, што ўтвараюцца ў бальніцах і іншых арганізацыях аховы здароўя, якія аказваюць медыцынскую дапамогу ў стацыянарных умовах, а таксама за межамі Рэспублікі Беларусь.

У склад камісіі не могуць уваходзіць суддзі, пракуроры, кіраўнікі мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў.

Дзяржаўныя служачыя не могуць складаць больш за адну трэць складу камісіі. Гэта палажэнне не прымяняецца пры ўтварэнні ўчастковых камісій за межамі Рэспублікі Беларусь (ч.ч. 2, 3, 4 арт. 34 Выбарчага кодэкса).

Вызначана,  што Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 5 жніўня 2019 года № 294 на 17 лістапада 2019 года прызначаны выбары ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання.

У склад акруговых выбарчых камісій па Мінскай вобласці (17 акругоў) у адпаведнасці з арт. 35 Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь вылучаны 285 прадстаўнікоў ад палітычных партый, іншых грамадскіх аб’яднанняў, працоўных калектываў арганізацый, а таксама грамадзян шляхам падачы заявы.

Рашеннем Сойма партыі Беларускі народны фронт ад 24 жніўня 2019 года вылучаны ў склад акруговай выбарчай камісіі Заслаўскай выбарчай акругі № 77 Чавусаў Ю.В.

Не пазней чым за 75 дзён да выбараў рашэннем прэзідыума Мінскага абласнога Савета дэпутатаў і Мінскага абласнога выканаўчага камітэта ад 2 верасня 2019 года № 36/677 утвораны акруговыя выбарчыя камісіі па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання, у склад якіх уключаны 221 чалавек  - па 13 членаў у кожнай акрузе.

У склад акруговай выбарчай камісіі Заслаўскай выбарчай акругі № 77 не ўвайшоў прадстаўнік партыі БНФ Чавусаў Ю.В., як і не ўвайшлі прадстаўнікі   іншых партый і грамадскіх аб’яднанняў.

Сумеснае рашэнне прэзідыума Мінскага абласнога Савета дэпутатаў і Мінскага абласнога выканаўчага камітэта прынята аднагалосна. У сумесным пасяджэнні гэтага органа ўдзельнічалі не менш за дзве трэці складу прэзідыума Савета і выканаўчага камітэта (адпаведна 7 з 8 і 9 з 12).

Дадзеныя абставіны пацвярджаюцца звесткамі аб лікавым складзе прэзідыума абласнога Савета дэпутатаў і абласнога выканаўчага камітэта, пратаколам № 13/12 сумеснага пасяджэння ад  2 верасня 2019 года.

Акрамя таго, на дадзенае пасяджэнне былі запрошаны і прысутнічалі прадстаўнікі палітычных партый, грамадскіх аб’яднанняў і іншыя, у тым ліку і прадстаўнік партыі БНФ, які заўваг па парадку правядзення пасяджэння не выказваў.

Акруговая  выбарчая камісія Заслаўскай выбарчай акругі № 77 абрана ў найбольшым складзе членаў (13), прадугледжаных законам (ч. 1 арт. 34 Выбарчага кодэкса). У склад гэтай камісій не ўваходзяць суддзі, пракуроры, кіраўнікі мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў.

Выкананы і іншыя нормы, прадугледжаныя арт. 34 Выбарчага кодэкса. Так, дзяржаўныя служачыя не складаюць больш за адну трэць складу камісіі, у прыватнасці, 2 прадстаўніка.

Не менш за адну трэць сфарміравана камісія з прадстаўнікоў грамадскіх аб'яднанняў – у састаў камісіі ўключаны 5 прадстаўнікоў з 8. Таксама ў склад камісіі ўключаны 7 прадстаўнікоў шляхам падачы заявы, 1 прадстаўнік  ад працоўнага калектыва.

 Таксама ўстаноўлена, што  перад прыняццем рашэння аб фарміраванні выбарчай камісіі было вынесена на абмеркаванне пытанне аб дзелавых   якасцях асоб, вылучаных у склад камісіі, заслухоўвалася інфармацыя па кожнай кандыдатуры і праведзена персанальнае галасаванне, у тым ліку і  ў дачыненні да  Чавусава Ю.В.

Дадзеныя абставіны пацвярджаюцца пратаколам  № 13/12,  рашэннем прэзідыума Мінскага абласнога Савета дэпутатаў і Мінскага абласнога выканаўчага камітэта ад 2 верасня 2019 года.

Довады скаргі не ўтрымліваюць спасылкі на невыкананне нормаў Выбарчага кодэкса, якія датычацца прадстаўніцтва ў акруговую выбарчую камісію. Не ўстаноўлена такіх парушэнняў і судом.

Абмяркоўваць жа пытанні аб перавазе аднаго кандыдата перад іншым суд не мае права.

Неўключэнне названага прадстаўніка ў склад акруговай выбарчай камісіі не парушае канстытуцыйных правоў партыі на ўдзел у выбарах.

Не з'яўляецца падставай да адмены рашэння №  36/677 от 2 верасня 2019 года і тая акалічнасць, што ў пратаколе грамадскага аб’яднання “Беларускі фонд міра” не паказаны звесткі аб членстве Канавалавай  М.А. у данным грамадскім аб’яднанні, а таксама тое, што некаторымі аб’яднаннямі прастаўлены выпіскі з пратаколаў, паколькі дадзеныя пытанні правяраліся, абмяркоўваліся і вырашаліся пры фарміраванні выбарчай  камісіі.

Пры такіх абставінах суд прыходзіць да высновы, што паколькі дзеянні, на якія скардзіцца заяўнік, здзейснены ў адпаведнасці з законам, у межах паўнамоцтва прэзідыума Мінскага абласнога Савета дэпутатаў і Мінскага абласнога выканаўчага камітэта, то скарга партыі  Беларускі народны фронт на рашэнне прэзідыума Мінскага абласнога Савета дэпутатаў і Мінскага абласнога выканаўчага камітэта ад 2 верасня 2019 года № 36/677 аб утварэнні акруговай выбарчай камісіі Заслаўскай выбарчай акругі № 77  па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання задавальненню не падлягае.

Кіруючыся арт.  300-306, 343  ГПК  Рэспублікі Беларусь, суд -        

ВЫРАШЫЎ:

Рашэнне прэзідыума Мінскага абласнога Савета дэпутатаў і Мінскага абласнога выканаўчага камітэта ад 2 верасня 2019 года № 36/677 аб утварэнні акруговай выбарчай камісіі Заслаўскай выбарчай акругі № 77  па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання пакінуць без змянення, а скаргу партыі Беларускі народны фронт – без задавальнення.

Рашэнне суда ўступае у законную сілу неадкладна пасля яго абвяшчэння і абскарджанню або апратэставанню ў апеляцыйным парадку не падлягае.

Суддзя

Мінскага абласнога суда                                                                                                                                            Н.Я.Кульбіцкая

В очередном выпуске

Мониторинг СМИ

Google переводчик