Верховный Суд
Республики Беларусь

Интернет-портал судов общей юрисдикции Республики Беларусь

+375 (17) 308-25-01

+375 (17) 215-06-00

220020, г. Минск, ул. Орловская, 76

Расписание заседаний

Рашэнне Мінскага гарадскога суда ад 6 верасня 2019 года

6 сентября 2019  156
Р А Ш Э Н Н Е
IМЕМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
 

6 верасня 2019 года Мінскі гарадскі суд у складзе старшынствуючага суддзі Яблакавай І.Г., пры сакратары  судовага пасяджэння Чарапанаве Н.І., з удзелам  пракурора аддзела пракуратуры горада Мінска Драбышэўскай А.А., прадстаўніка  заяўніка Чавусава Ю.В., прадстаўніка зацікаўленых асоб Янушэвіч І.А., разгледзеўшы ў адкрытым судовым пасяджэнні грамадзянскую справу па скарзе Партыі БНФ на рашэнне прэзідыума Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў і Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта  аб стварэнні акруговых  выбарчых камісій па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання,  

У С Т А Н А В І Ў:

У скарзе суду заяўнік адзначыў,  што рашэннем кіруючага органа Партыі БНФ ад 24 жніўня 2019 года ў склад акруговай выбарчай камісіі па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання па Купалаўскай акрузе № 95 у г. Мінску быў вылучаны сябра Партыі БНФ Жучкоў Аляксандр Леанідавіч.

Вылучаны прадстаўнік мае досвед удзелу ў выбарах у якасці назіральніка, неабходную адукацыю, дасканала ведае выбарчае заканадаўства і правапрымяняльную практыку, абіраўся дэпутатам Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў, мае прафесійныя якасці, неабходныя для ажыццяўлення функцый члена выбарчай камісіі.

Рашэннем прэзідыума Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў і Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта ад  2 верасня 2019 года былі ўтвораны Мінская гарадская і акруговыя выбарчыя камісіі па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання, аднак Партыі БНФ было адмоўлена ва ўключэнні  свайго прадстаўніка ў склад акруговай выбарчай камісіі Купалаўскай акругі № 95. 

Заяўнік мяркуе, што дадзенае рашэнне з’яўляецца неабгрунтаваным, парушае правы Партыі БНФ, гарантаваныя ч. 1 арт. 21 Закона Рэспублікі Беларусь “Аб палітычных партыях”.

Прадугледжаныя ч. 7 арт. 35 Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь патрабаванні былі выкананы з боку Партыі БНФ, пратаколы былі аформлены бездакорна.

Такім чынам, у органа, які фарміраваў акруговыя камісіі, не было падстаў адмовіць Партыі БНФ ва ўключэнні яе прадстаўніка ў склад акруговай камісіі Купалаўскай акругі № 95.

Прасіў суд прызнаць рашэнне прэзідыума Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў і Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта ад 2 верасня 2019 года аб утварэнні Мінскай гарадской і акруговых выбарчых камісій у горадзе Мінску незаконным і парушаючым правы заяўніка; абавязаць зацікаўленых асоб прыняць новае рашэнне аб фарміраванні акруговых выбарчых камісій у горадзе Мінску з уключэннем у склад акруговай камісіі Купалаўскай акругі № 95 прадстаўніка Партыі БНФ Жучкова Аляксандра Леанідавіча. 

У судовым пасяджэнні прадстаўнік заяўніка Чавусаў Ю.В. довады скаргі падтрымаў.

Прадстаўнік зацікаўленых асоб Янушэвіч І.А.  прасіла скаргу пакінуць без задавальнення, мяркуючы, што рашэнне прынята ў адпаведнасці з законам/

Заслухаўшы прадстаўніка заяўніка, прадстаўніка зацікаўленых асоб, даследаваўшы пісьмовыя матэрыялы справы, заслухаўшы меркаванне пракурора Драбышэўскай А.А. аб небходнасці адмовіць у задавальненні скаргі, суд лічыць, што скарга не падлягае задавальненню па наступных падставах.

У адпаведнасці з патрабаваннямі ч. 6 арт. 34 Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь рашэнне органаў, якія ўтварылі камісію, можа быць абскарджана ў трохдзённы тэрмін з дня яго прыняцця адпаведна ў абласны, Мінскі гарадскі, раённы, гарадскі суд суб’ектамі, якія вылучылі сваіх прадстаўнікоў у склад камісіі. Скарга павінна быць падпісана адпаведна кіраўніком палітычнай партыі (арганізацыйнай структуры), іншага грамадскага аб’яднання (арганізацыйнай структуры), кіраўніком іншай арганізацыі (структурнага падраздзялення), грамадзянамі, якія вылучылі прадстаўніка ў склад камісіі шляхам падачы заявы.       

Па справе ўстаноўлена, што 2 верасня 2019 года адбылося сумеснае пасяджэнне прэзідыума Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў і Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта, на якім аднагалосна было прынята рашэнне аб стварэнні Мінскай гарадской выбарчай камісіі і 20 акруговых выбарчых камісій  па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання.

На сумесным пасяджэнні прысутнічалі 12 з 12  членаў прэзідыума Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў  і 10 з 11 членаў Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта, што сведчыць аб выкананні ч. 5 арт. 34 Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь  аб небходнасці прысутнасці не менш двух трэцей ад поўнага складу прэзідыума Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў і Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта.

Таксама ў сумесным пасяджэнні прымаў удзел пракурор города Мінска Хмарук С.К., прысутнічалі накіраваныя і вылучаныя ў склад камісій прадстаўнікі палітычных партый і іншых грамадскіх аб’яднанняў. Прадстаўнік Партыі БНФ на пасяджэнні адсутнічаў.

Такім чынам, сумеснае  пасяджэнне прэзідыума Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў і Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта ад 2 верасня 2019 года  з’яўляецца правамоцным.

Рашэнне ад 2 верасня 2019 года  № 18/2728 “Аб стварэнні Мінскай гарадской выбарчай камісіі па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання і акруговых выбарчых камісій у г. Мінску па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання”  прымалася на падставе прадстаўленых дакументаў аб вылучэнні сваіх прадстаўнікоў у склад выбарчых камісій палітычнымі партыямі, грамадскімі аб’яднаннямі, працоўнымі калектывамі і грамадзянамі шляхам падачы заявы.

На разгляд прэзідыума Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў і Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта паступілі   дакументы аб вылучэнні  394 прадстаўнікоў у склад  выбарчых камісій. З іх 20 прадстаўнікоў былі накіраваны ў склад Мінскай гарадской выбарчай камісіі і 374 прадстаўнікі – у  склад акруговых камісій. 

Максімальная колькасць членаў акруговых камісій складае 260 (20 акруговых камісій па 13 членаў),  што на 114 чалавек менш, чым было пададзена дакументаў, таму ўключыць усіх, хто падаў дакументы ў склад камісій, не прадстаўлялася магчымым.

У акруговую выбарчаю камісію па Купалаўскай выбарчай акрузе № 95 было вылучана 19 прадстаўнікоў, у тым ліку 6 прадстаўнікоў палітычных партый, 11 – грамадскіх аб’яднанняў, што на 6 чалавек больш максімальнай колькасці членаў камісіі.   

У сувязі з гэтым  на сумесным пасяджэнні выносіліся на абмеркаванне ўсе кандыдатуры, накіраваныя асобнай палітычнай партыяй, грамадскім аб’яднаннем, і па кожнай кандыдатуры праводзілася галасаванне, у тым ліку і па кандыдатуры Жучкова А.Л., вылучанай Партыяй БНФ, аб чым сведчыць пратакол сумеснага пасяджэння прэзідыума Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў  і Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта  ад 2 верасня 2019 года.

Па выніках галасавання кандыдатура Жучкова А.Л. не была ўключана ў склад акруговай камісіі.

Довады заяўніка аб тым, што Жучкоў А.Л. мае ўсе неабходныя якасці для ажыццяўлення функцый члена акруговай выбарчай камісіі, не з’яўляюцца падставай для задавальнення скаргі Партыі БНФ, бо не адпавядаюць выбарчаму заканадаўству, якое не ўтрымлівае пералік матываў для ўключэння ў склад камісіі тых ці іншых прадстаўнікоў.

У кампетэнцыю суда таксама не ўваходзіць абмеркаванне пытанняў аб перавагах аднаго кандыдата перад другім.    

Довад прадстаўніка заяўніка аб незаконнасці рашэння ад 2 верасня 2019 года аб стварэнні выбарчых камісій па той падстве, што на сумеснае пасяджэнне некаторымі грамадскімі аб’яднаннямі былі прадстаўлены не пратаколы сходу, а выпіскі з іх, з’яўляецца неабрунтаваным, бо прадстаўленне выпіскі з пратаколу сходу не супярэчыць патрабаванням, якія прад’яўляюцца да дакументаў па вылучэнню кандыдатаў у склад выбарчых камісій.

Адсутнасць подпісу старшыні  сходу па вылучэнні кандыдата ў склад выбарчай камісіі ў выпісцы з пратаколу сходу  не супярэчыць правілам справаводства.

Устаноўлена, што не менш адной трэцяй выбарчых камісій складаюць прадстаўнікі палітычных партый і іншых грамадскіх аб’яднанняў, у склад камісій не ўваходзяць суддзі, пракуроры, кіраўнікі мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў. Дзяржаўныя служачыя не  складюць больш за адну трэць складу камісіі. 

Указанае  сведчыць аб тым, што працэдура правядзення сумеснага пасяджэння прэзідыума Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў і Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта выкананая, парадак фарміравання акруговых выбарчых камісій адпавядае патрабаванням арт. 34 Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь, а таму рашэнне ад 2 верасня 2019 года № 18/2728  з’яўляецца законным, падстаў для яго адмены не маецца.

Кіруючыся арт.арт. 302, 343 ГПК Рэспублікі Беларусь, суд

В Ы Р А Ш Ы Ў:

 

Партыі БНФ у задавальненні скаргі на рашэнне прэзідыума Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў і Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта ад 2 верасня 2019 года № 18/2728  “Аб стварэнні Мінскай гарадской выбарчай камісіі па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання і акруговых выбарчых   камісій  у   горадзе   Мінску   па   выбарах  дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання” адмовіць.

Рашэнне ўступае ў законную сілу неадкладна пасля яго абвяшчэння і абскарджанню (апратэставанню)   у апеляцыйным парадку не падлягае.

 

Старшынствуючы

суддзя Мінскага гарадскога суда                                                                                                                                                        І.Г.Яблакава  

        

В очередном выпуске

Мониторинг СМИ

Google переводчик