Верховный Суд
Республики Беларусь

Интернет-портал судов общей юрисдикции Республики Беларусь

+375 (17) 308-25-01

+375 (17) 215-06-00

220020, г. Минск, ул. Орловская, 76

Расписание заседаний

Рашэнне Брэсцкага абласнога суда ад 5 верасня 2019 года

5 сентября 2019  196

Р А Ш Э Н Н Е

ІМЕМ  РЭСПУБЛІКІ   БЕЛАРУСЬ

05 верасня  2019  года Брэсцкі  абласны суд у складзе  старшынствуючага   суддзі Ілюшынай Святланы Аляксандраўны, сакратара Трубей Крысціны Сяргееўны, з удзелам пракурора  аддзела пракуратуры Брэсцкай вобласці Грабовіч Марыны Мікалаеўны, прадстаўніка заяўніка Шыманскага Дзмітрыя Пятровіча,  прадстаўніка зацікаўленых асоб  Брэсцкага  абласнога Савета дэпутатаў і Брэсцкага  абласнога выканаўчага камітэта Цімашука Сяргея Іосіфавіча, разгледзеўшы ў адкрытым судовым пасяджэнні грамадзянскую справу па скарзе Партыі  Беларускі народны фронт на рашэнне прэзідыума Брэсцкага  абласнога Савета дэпутатаў і Брэсцкага  абласнога выканаўчага камітэта ад 02 верасня 2019 года аб утварэнні Брэсцкай  абласной выбарчай камісіі па выбарах дэпутатаў Палаты  прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага  склікання, на рашэнне прэзідыума Брэсцкага  абласнога Савета дэпутатаў і Брэсцкага  абласнога выканаўчага камітэта ад 02 верасня 2019 года  аб  утварэнні акруговых выбарчых камісій па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання,

У С Т А Н А В І Ў:

У скарзе партыя Беларускі народны фронт зазначыла, што рашэннямі кіруючага органа партыі БНФ (Сойм) ад 24 жніўня 2019 года ў склад акруговай выбарчай камісіі Брэсцкай-Цэнтральнай акругі № 2 па выбарах  дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання   быў вылучаны  Літвінка Ягор Сяргеевіч, які  мае досвед і адукацыю, дасканала ведае выбарчае заканадаўства  і праваўжывальную практыку, мае ўсе прафісійныя якасці, якія неабходныя для ажыццяўлення функцый члена выбарчай камісіі.

 Рашэннем прэзідыума Брэсцкага  абласнога Савета дэпутатаў і Брэсцкага  абласнога выканаўчага камітэта ад 2 верасня  2019 года былі ўтвораны абласная і акруговыя выбарчыя камісіі па выбарах дэпутатаў  Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага  склікання, аднак пры гэтым Партыі БНФ было адмоўлена ва ўключэнні сваіх прадстаўнікоў у склад акруговай  выбарчай камісіі Брэсцкай-Цэнтральнай выбарчай акругі № 2. Неўключэнне прадстаўнікоў Партыіі БНФ у склад камісіі парушае правы Партыі БНФ, а таксама правы і законныя інтарэсы яе членаў.

З улікам вышэйназваных  абставін Партыя БНФ прасіла прызнаць рашэнне прэзідыума Брэсцкага  абласнога Савета дэпутатаў і Брэсцкага  абласнога выканаўчага камітэта ад 02 верасня  2019 года  аб утварэнні Брэсцкай  абласной і акруговых выбарчых камісій   па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага  склікання незаконнымі, абавязаць зацікаўленых асоб прыняць новае рашэнне аб утварэнні Брэсцкай акруговай камісіі Брэсцкай-Цэнтральнай выбарчай акругі № 2  з уключэннем у яе склад  іх прадстаўніка Літвінку Ягора Сяргеевіча.

У судовам пасяджэнні прадстаўнік Партыі БНФ Шыманскі Д.П. скаргу падтрымаў.

Прадстаўнік зацікаўленых асоб Брэсцкага  абласнога Савета дэпутатаў і Брэсцкага  абласнога выканаўчага камітэта Цімашук С.І. скаргу лічыць неабгрунтаванай, паколькі пры ўтварэнні  акруговай выбарчай камісіі патрабаванні выбарчага заканадаўства не былі парушаны.

Заслухаўшы тлумачэнні прадстаўніка заяўніка, прадстаўніка зацікаўленых асоб, даследаваўшы пісьмовыя матэрыалы справы, выслухаўшы меркаванне пракурора аб неабходнасці адмовы ў задавальненні скаргі, суд лічыць, што скарга не падлягае задавальненню па наступных падставах.

У адпаведнасці з патрабаваннямі ч. 3 арт. 341 Грамадзянскага працэсуальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь суб'екты, якія вылучылі сваіх прадстаўнікоў у склад камісіі, маюць права падаць скаргу на рашэнне органаў, якія ўтварылі камісію, у трохдзённы тэрмiн з дня прыняцця рашэння ў парадку, прадугледжаным законам.

Згодна з ч. 1 арт. 34 Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь камісіі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, дэпутатаў Палаты прадстаўнiкоў, дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў, па рэферэндуме, па правядзенні галасавання аб адклiканнi дэпутата, фарміраваныя з прадстаўнікоў палітычных партый, іншых грамадскіх аб'яднанняў, працоўных калектываў, а таксама прадстаўнікоў грамадзян, вылучаных у склад камісіі шляхам падачы заявы, утвараюцца: акруговыя выбарчыя камісіі па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнiкоў, дэпутатаў абласных Саветаў дэпутатаў, тэрытарыяльныя выбарчыя камісіі, якія ажыццяўляюць у раёнах горада Мiнска паўнамоцтвы акруговых выбарчых камісій па выбарах у Мінскі гарадскі Савет дэпутатаў, – прэзідыумамі абласных, Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў і абласнымі, Мінскім гарадскім выканаўчымі камітэтамі ў складзе 9–13 членаў камісіі не пазней чым за 75 дзён да выбараў.

Органы, якія ўтвараюць камісію, як правіла, не менш за адну трэць яе складу фарміруюць з прадстаўнікоў палітычных партый і іншых грамадскіх аб'яднанняў. Гэта палажэнне не прымяняецца пры фарміраванні ўчастковых камісій, што ўтвараюцца ў бальніцах і іншых арганізацыях аховы здароўя, якія аказваюць медыцынскую дапамогу ў стацыянарных умовах, а таксама за межамі Рэспублікі Беларусь.

У склад камісіі не могуць уваходзіць суддзі, пракуроры, кіраўнікі мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў.

Дзяржаўныя служачыя не могуць складаць больш за адну трэць складу камісіі. Гэта палажэнне не прымяняецца пры ўтварэнні ўчастковых камісій за межамі Рэспублікі Беларусь (ч.ч. 2, 3, 4 арт. 34 Выбарчага кодэкса).

 Па справе ўстаноўлена,  што Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 05 жніўня 2019 года № 294  на 17 лістапада  2019 года прызначаны выбары ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання.

У склад акруговых выбарчых камісій па Брэсцкай  вобласці (16 акругоў) у адпаведнасці з арт. 35 Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь вылучаны 281 прадстаўнік ад палітычных партый, іншых грамадскіх аб’яднанняў, працоўных калектываў арганізацый, а таксама грамадзян шляхам падачы заявы.

Рашэннем Сойма Партыіі Беларускі народны фронт ад 24 жніўня 2019  года вылучаны ў  склад акруговай выбарчай камісіі Брэсцкай-Цэнтральнай акругі № 2 па выбарах  дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання Літвінка Ягор Сяргеевіч.

Не пазней чым за 75 дзён да выбараў рашэннем прэзідыума Брэсцкага  абласнога Савета дэпутатаў і Брэсцкага  абласнога выканаўчага камітэта ад 02 верасня  2019 года № 88/531 утвораны 16  акружных выбарчых  камісій па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага  склікання, у складзе 13 членаў кожная (усяго 208 членаў).

У склад акруговай выбарчай камісіі Брэсцкай-Цэнтральнай акругі № 2    не ўвайшоў прадстаўнік Партыі БНФ  Літвінка Ягор Сяргеевіч.

Сумеснае рашэнне прэзідыума Брэсцкага  абласнога Савета дэпутатаў і Брэсцкага  абласнога выканаўчага камітэта ад 02 верасня 2019 года № 88/531  прынята аднагалосна. У сумесным пасяджэнні гэтага органа ўдзельнічалі не менш за дзве трэці складу прэзідыума Савета і выканаўчага камітэта (адпаведна 6 з 7 і 11 з 12).

Дадзеныя абставіны пацвярджаюцца звесткамі аб лікавым складзе прэзідыума абласнога Савета дэпутатаў і абласнога выканаўчага камітэта, пратаколам № 24  сумеснага пасяджэння ад 02 верасня  2019 года.

Акрамя таго, на дадзенае пасяджэнне былі запрошаны і прысутнічалі прадстаўнікі палітычных партый, грамадскіх аб’яднанняў і іншыя, у тым ліку і прадстаўнік Партыі БНФ.

Усе акруговыя выбарчыя камісіі абраны ў найбольшым складзе членаў (13), прадугледжаных законам (ч. 1 арт. 34 Выбарчага кодэкса). У склад гэтых камісій не ўваходзяць суддзі, пракуроры, кіраўнікі мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў.

Выкананы і іншыя нормы, прадугледжаныя арт. 34 Выбарчага кодэкса. Так, дзяржаўныя служачыя не складаюць больш за адну трэць складу камісій. Не менш за адну трэць складу камісій сфарміравана  з прадстаўнікоў палітычных партый і грамадскіх аб'яднанняў.

 Так, у  склад акруговай выбарчай комісіі Брэсцкай-Цэнтральнай акругі № 2 ўключаны: 10 прадстаўнікоў палітычных партый і грамадскіх аб'яднанняў, 3  прадстаўніка  шляхам падачы заявы.

Таксама ўстаноўлена, што  перад прыняццем рашэнняў аб фарміраванні выбарчых камісій было вынесена на абмеркаванне пытанне аб дзелавых і палітычных якасцях асоб, вылучаных у склад камісій, заслухоўвалася інфармацыя па кожнай кандыдатуры і праведзена персанальнае галасаванне, у тым ліку і  ў адносінах Літвінка Ярора Сяргеевіча. Па выніках  галасавання Літвінка Ярор Сяргеевіч не быў уключаны ў склад акруговай выбарчай камісіі  Брэсцкай-Цэнтральнай акругі № 2.

Дадзеныя абставіны пацвярджаюцца пратаколам  № 24 ад 02 верасня 2019 года,   рашэннем прэзідыума Брэсцкага  абласнога Савета дэпутатаў і Брэсцкага  абласнога выканаўчага камітэта ад 02 верасня 2019  года № 88/531.

Довады скаргі не ўтрымліваюць спасылкі на невыкананне нормаў Выбарчага кодэкса, якія датычацца прадстаўніцтва ў  акруговыя выбарчыя камісіі. Не ўстаноўлена такіх парушэнняў і судом.

Акрамя таго, суд не мае права абмяркоўваць пытанні аб перавагах аднаго кандыдата ў склад камісіі перад другім, так як гэта не ўваходзіць у кампетэнцыю суда.

Неўключэнне названага прадстаўніка ў склад  акруговай выбарчай камісіі не парушае канстытуцыйных правоў партыі на ўдзел у выбарах. Тым больш, што ў склад  камісіі  ўключаны член Партыі БНФ Ярамчук В.А.

У сувязі з тым, што ў склад Брэсцкай  абласной выбарчай камісіі па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага  склікання прадстаўнікі заяўніка не вылучаліся, то падстаў  для прызнання  рашэння  прэзідыума Брэсцкага  абласнога Савета дэпутатаў і Брэсцкага  абласнога выканаўчага камітэта ад 02 верасня 2019 года аб утварэнні Брэсцкай  абласной выбарчай камісіі па выбарах дэпутатаў Палаты  прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага  склікання не маецца.

Пры такіх абставінах суд прыходзіць да высновы, што паколькі дзеянні, на якія скардзіцца заяўнік, здзейснены ў адпаведнасці з законам, у межах паўнамоцтва прэзідыума Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў і Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта, то скарга Партыі  Беларускі народны фронт на рашэнне прэзідыума Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў і Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта ад 02 верасня 2019 года № 87/530 аб утварэнні абласной выбарчай камісіі па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь  сёмага склікання і на рашэнне прэзідыума Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў і Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта ад 02 верасня 2019 года № 88/531  аб утварэнні акруговых выбарчых камісій па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь  сёмага склікання задавальненню не падлягае.

Кіруючыся арт.  302  ГПК, суд-        

В Ы Р А Ш Ы Ў:

Рашэнне  прэзідыума Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў і Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта ад 02 верасня 2019 года № 87/530 аб утварэнні абласной выбарчай камісіі па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь  сёмага склікання і рашэнне прэзідыума Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў і Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта ад 02 верасня 2019 года № 88/531  аб утварэнні акруговых выбарчых камісій па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь  сёмага склікання пакінуць без змянення, а скаргу Партыі Беларускі народны фронт – без задавальнення.

Рашэнне суда ўступае ў  законную сілу неадкладна пасля яго абвяшчэння і абскарджанню або апратэставанню ў апеляцыйным  парадку не падлягае.

 

Суддзя:                                                                       подпіс                                                            С.А. Ілюшына

 

Дакладна:

Суддзя:                                                                                                                                              С.А. Ілюшына

05 верасня 2019 года

В очередном выпуске

Мониторинг СМИ

Google переводчик