Верховный Суд
Республики Беларусь

Интернет-портал судов общей юрисдикции Республики Беларусь

+375 (17) 308-25-01

+375 (17) 215-06-00

220020, г. Минск, ул. Орловская, 76

Расписание заседаний

Рашэнне Брэсцкага абласнога суда ад 6 верасня 2019 года

6 сентября 2019  161

Р А Ш Э Н Н Е

ІМЕМ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

06  верасня 2019 года Брэсцкі абласны суд у складзе старшынствуючага суддзі Ілюшынай Святланы Аляксандраўны, сакратара Трубей Крысціны Сяргееўны, з удзелам пракурора аддзела пракуратуры Брэсцкай вобласці Грабовіч Марыны Мікалаеўны,  прадстаўніка зацікаўленых асоб Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў і Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта Цімашука Сяргея Іосіфавіча, разгледзеўшы ў адкрытым судовым пасяджэнні грамадзянскую справу па скарзе выбаршчыкаў Пружанскай выбарчай акругі № 9 по выбарам дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь – грамадзян Русецкага Сяргея Іосіфавіча, Шчапёткінай Тамары Васільеўны, Шчапёткіна Канстанціна Канстанцінавіча, Аліхвер Таццяны Міхайлаўны, Беленко Анатоля Мікалаевіча, Азаранка Васіля Васільевіча, Шавель Ганны Рыгораўны, Дзенісюка Яўгена Якаўлевіча, Новік Галіны Іосіфаўны, Русецкай Ірыны Андрэеўны на рашэнне прэзідыума Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў і Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта ад 02 верасня 2019 года аб утварэнні акруговых выбарчых камісій па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання,

У С Т А Н А В І Ў:

У скарзе заяўнікі Русецкі С.І., Шчапёткіна Т.В., Шчапёткін К.К., Аліхвер Т.М., Беленко А.М., Азаранка В.В., Шавель Г.Р., Дзенісюк Я.Я., Новік Г.І., Русецкая І.А. зазначылі, што яны, група выбаршчыкаў, шляхам падачы заявы ў прэзідыум Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў і ў Брэсцкі аблвыканкам у адпаведнасці з арт. 35 Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь вылучылі Сахарушу Анатоля Мікалаевіча, сябра Партыі БНФ, 10 верасня 1950 года нараджэння, пенсіянера, які жыве па адрасе: Брэсцкая вобласць,  Бярозаўскі раён, аграгарадок Малеч, вуліца Савецкая, д. 51, кв. 8, у склад акруговай выбарчай камісіі Пружанскай выбарчай акругі № 9 па выбарам дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання. У сваёй заяве яны адзначылі, што Сахаруша Анатоль меў вопыт працы ва ўчастковай выбарчай камісіі на мясцовых выбарах 18 лютага 2018 года, а ў 2010 годзе  быў даверанай асобай кандыдата ў прэзідэнты Рэспублікі Беларусь Кастусёва.

Рашэннем прэзідыума Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў і Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта ад 2 верасня 2019 года былі ўтвораны акруговыя выбарчыя камісіі па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання, аднак пры гэтым Сахаруша Анатоль Мікалаевіч не быў уключаны ў склад акруговай выбарчай камісіі Пружанскай выбарчай акругі № 9. Лічаць вышэйназванае рашэнне неправамерным. Сахаруша Анатоль Мікалаевіч быў вылучаны ў склад акруговай выбарчай камісіі Пружанскай выбарчай акругі № 9 ад грамадзян шляхам падачы заявы, якая своечасова 27 жніўня 2019 года была зарэгістравана  ў Брэсцкім аблвыканкаме. Затое былі ўключаныя прадстаўнікі ад грамадскіх аб’яднанняў, прафсаюзаў і іншыя.

Лічаць, што хоць на сумесным пасяджэнні і праводзілася персанальнае галасаванне, але словы прадстаўніка рабочай групы Бярозаўскага райвыканкаму пра тое, што рабочая група не рэкамендуе ўключаць Сахарушу Анатоля Мікалаевіча ў склад акруговай выбарчай камісіі з прычыны адсутнасці дастатковых звестак пра яго  асобу і дзелавыя якасці, неабходныя для таго, каб даць рэкамендацыю на ўключэнне яго ў выбарчую камісію, нельга лічыць абмеркаваннем дзелавых і асабістых якасцях асобаў, вылучаных у склад камісіі.

З улікам вышэйназваных абставін заяўнікі прасілі прызнаць неўключэнне Сахарушы Анатоля Мікалаевіча сумесным пасяджэннем прэзідыума Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў і Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта ад 02 верасня 2019 года ў склад акруговай выбарчай камісіі Пружанскай выбарчай акругі № 9 па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання неправамерным, абавязаць зацікаўленых асоб прыняць новае рашэнне аб утварэнні акруговай выбарчай камісіі Пружанскай  выбарчай акругі № 9 з уключэннем у яе склад Сахарушы Анатоля Мікалаевіча.

Заяўнікі  Русецкі С.І., Шчапёткіна Т.В., Шчапёткін К.К., Аліхвер Т.М., Беленко А.М., Азаранка В.В., Шавель Г.Р., Дзенісюк Я.Я., Новік Г.І., Русецкая І.А. не з’явіліся ў судовае пасяджэнне, надлежным чынам былі апавяшчаныя пра час і месца разгляду скаргі,  хадайнічалі аб разглядзе скаргі ў іх адсутнасць.

Прадстаўнік зацікаўленых асоб Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў і Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта Цімашук С.І. скаргу лічыць неабгрунтаванай, паколькі пры ўтварэнні акруговай выбарчай камісіі патрабаванні выбарчага заканадаўства не былі парушаны.

Заслухаўшы тлумачэнні  прадстаўніка зацікаўленых асоб Цімашука С.І., даследаваўшы пісьмовыя матэрыалы справы, выслухаўшы меркаванне пракурора аб неабходнасці адмовы ў задавальненні скаргі, суд прыходзіць да наступнага.

У сілу ч. 3 арт. 341 Грамадзянскага працэсуальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь суб'екты, якія вылучылі сваіх прадстаўнікоў у склад камісіі, маюць права падаць скаргу на рашэнне органаў, якія ўтварылі камісію, у трохдзённы тэрмiн са дня прыняцця рашэння ў парадку, прадугледжаным законам.

Згодна з ч. 1 арт. 34 Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь камісіі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, дэпутатаў Палаты прадстаўнiкоў, дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў, па рэферэндуме, па правядзенні галасавання аб адклiканнi дэпутата, фарміраваныя з прадстаўнікоў палітычных партый, іншых грамадскіх аб'яднанняў, працоўных калектываў, а таксама прадстаўнікоў грамадзян, вылучаных у склад камісіі шляхам падачы заявы, утвараюцца: акруговыя выбарчыя камісіі па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнiкоў, дэпутатаў абласных Саветаў дэпутатаў, тэрытарыяльныя выбарчыя камісіі, якія ажыццяўляюць у раёнах горада Мiнска паўнамоцтвы акруговых выбарчых камісій па выбарах у Мінскі гарадскі Савет дэпутатаў, – прэзідыумамі абласных, Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў і абласнымі, Мінскім гарадскім выканаўчымі камітэтамі ў складзе 9–13 членаў камісіі не пазней чым за 75 дзён да выбараў.

Органы, якія ўтвараюць камісію, як правіла, не менш за адну трэць яе складу фарміруюць з прадстаўнікоў палітычных партый і іншых грамадскіх аб'яднанняў. Гэта палажэнне не прымяняецца пры фарміраванні ўчастковых камісій, што ўтвараюцца ў бальніцах і іншых арганізацыях аховы здароўя, якія аказваюць медыцынскую дапамогу ў стацыянарных умовах, а таксама за межамі Рэспублікі Беларусь.

У склад камісіі не могуць уваходзіць суддзі, пракуроры, кіраўнікі мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў.

Дзяржаўныя служачыя не могуць складаць больш за адну трэць складу камісіі. Гэта палажэнне не прымяняецца пры ўтварэнні ўчастковых камісій за межамі Рэспублікі Беларусь (ч.ч. 2, 3, 4 арт. 34 Выбарчага кодэкса).

 Па справе ўстаноўлена, што Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 05 жніўня 2019 года № 294 на 17 лістапада  2019 года прызначаны выбары ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання.

У склад акруговых выбарчых камісій па Брэсцкай вобласці (16 акругоў) у адпаведнасці з арт. 35 Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь вылучаны 281 прадстаўнік ад палітычных партый, іншых грамадскіх аб’яднанняў, працоўных калектываў арганізацый, а таксама грамадзян шляхам падачы заявы.

Група выбаршчыкаў, заяўнікоў на гэтай справе, шляхам падачы заявы ў прэзідыум Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў і ў Брэсцкі аблвыканкам вылучылі Сахарушу Анатоля Мікалаевіча ў склад акруговай выбарчай камісіі Пружанскай выбарчай акругі № 9 па выбарам дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання.

Не пазней чым за 75 дзён да выбараў рашэннем прэзідыума Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў і Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта ад 02 верасня 2019 года № 88/531 ўтвораны 16 акруговых выбарчых камісій па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага  склікання, у складзе 13 членаў кожная.

Максімальная колькасць складае 208 членаў акруговых камісій, што на 73 чалавека менш, чым было пададзена дакументаў. Такім чынам, уключыць усіх, хто падаў дакументы, не прадстаўлялася магчымым.

У склад акруговай выбарчай камісіі Пружанскай выбарчай акругі № 9 не ўвайшоў прадстаўнік грамадзян, вылучаных у склад камісіі шляхам падачы заявы, Сахаруша Анатоль Мікалаевіч.

Сумеснае рашэнне прэзідыума Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў і Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта ад 02 верасня 2019 года № 88/531 прынята аднагалосна. У сумесным пасяджэнні гэтага органа ўдзельнічалі не менш за дзве трэці складу прэзідыума Савета і выканаўчага камітэта (адпаведна 6 з 7 і 11 з 12), што сведчыць аб выкананні ч. 5 арт. 34 Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь і правамоцнасці гэтага пасяджэння.

Акрамя таго, на сумесным пасяджэнні прымаў удзел пракурор Брэсцкай вобласці, былі запрошаны і прысутнічалі прадстаўнікі палітычных партый, грамадскіх аб’яднанняў і іншыя асобы.

Дадзеныя абставіны пацвярджаюцца звесткамі аб колькасным складзе прэзідыума абласнога Савета дэпутатаў і абласнога выканаўчага камітэта, пратаколам № 24 сумеснага пасяджэння ад 02 верасня  2019 года.

Усе акруговыя выбарчыя камісіі абраны ў найбольшым складзе членаў (13), прадугледжаных законам (ч. 1 арт. 34 Выбарчага кодэкса). У склад гэтых камісій не ўваходзяць суддзі, пракуроры, кіраўнікі мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў.

Выкананы і іншыя нормы, прадугледжаныя арт. 34 Выбарчага кодэкса: дзяржаўныя служачыя не складаюць больш за адну трэць складу камісій; не менш за адну трэць складу камісій сфарміравана з прадстаўнікоў палітычных партый і грамадскіх аб'яднанняў.

Так, у склад акруговай выбарчай камісіі Пружанскай выбарчай акругі № 9 ўключаны: 9 прадстаўнікоў палітычных партый і грамадскіх аб'яднанняў, 4 прадстаўніка шляхам падачы заявы.

Таксама ўстаноўлена, што перад прыняццем рашэнняў аб фарміраванні выбарчых камісій было вынесена на абмеркаванне пытанне аб дзелавых і палітычных якасцях асоб, вылучаных у склад камісій, заслухоўвалася інфармацыя па кожнай кандыдатуры, і праведзена персанальнае галасаванне, у тым ліку і ў адносінах да Сахарушы Анатоля Мікалаевіча. Па выніках галасавання Сахаруша Анатоль Мікалаевіч не быў уключаны ў склад акруговай выбарчай камісіі Пружанскай выбарчай акругі № 9, што пацвярджаецца пратаколам № 24 ад 02 верасня 2019 года, рашэннем прэзідыума Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў і Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта ад 02 верасня 2019 года № 88/531.

Довады скаргі не ўтрымліваюць спасылкі на невыкананне нормаў Выбарчага кодэкса, якія датычацца прадстаўніцтва ў акруговыя выбарчыя камісіі. Не ўстаноўлена такіх парушэнняў і судом.

Спасылкі скаргі заяўнікоў на тое, што вылучаны імі прадстаўнік Сахаруша Анатоль Мікалаевіч меў вопыт працы ва ўчастковай выбарчай камісіі на мясцовых выбарах 18 лютага 2018 года, а у 2010 годзе быў даверанай асобай кандыдата ў прэзідэнты Рэспублікі Беларусь Кастусёва, не з’яўляюцца падставай для яе задавальнення, паколькі нормамі Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь парадак утварэння акруговых выбарчых камісій не ўтрымлівае пераліку матываў  для ўключэння ў склад камісіі тых ці іншых прадстаўнікоў.

Акрамя таго, суд не мае права абмяркоўваць пытанні аб перавагах аднаго кандыдата ў склад камісіі перад другім, бо гэта не ўваходзіць у кампетэнцыю суда.

Неўключэнне названага прадстаўніка ў склад акруговай выбарчай камісіі не парушае канстытуцыйных правоў заяўнікоў.

Улічваючы, што працэдура правядзення сумеснага пасяджэння прэзідыума Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў і Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта выкананая і парадак фармавання акруговых выбарчых камісій адпавядае патрабаванням арт. 34 Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь, падстаў для прызнання рашэння ад 02 верасня 2019 года № 88/531  аб утварэнні акруговых выбарчых камісій па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання не маецца.

Кіруючыся арт.  арт.  302, 343    ГПК Рэспублікі Беларусь, суд       

В Ы Р А Ш Ы Ў:

Групе выбаршчыкаў Русецкаму С.І., Шчапёткінай Т.В., Шчапёткіну К.К., Аліхвер Т.М., Беленко А.М., Азаранка В.В., Шавель Г.Р., Дзенісюку Я.Я., Новік Г.І., Русецкай І.А. у задавальненні скаргі на рашэнне прэзідыума Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў і Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта ад 02 верасня 2019 года № 88/531 аб утварэнні акруговых выбарчых камісій па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання адмовіць.

Рашэнне суда ўступае ў законную сілу неадкладна пасля яго абвяшчэння і абскарджанню альбо апратэставанню ў апеляцыйным парадку не падлягае.

 

Суддзя:                                                                                          подпіс                                                                                   С.А. Ілюшына

 

Дакладна:

Суддзя:                                                                                                                                                                                       С.А. Ілюшына

06 верасня 2019

В очередном выпуске

Мониторинг СМИ

Google переводчик