официальные печатные издания

Верховного Суда Республики Беларусь

Архив номеров

Падведзены вынікі Юрыдычнай алімпіяды – 2019

5 марта 2019

Часопісы “Судовы веснік” і “Судебный весник Плюс: экономичекое правосудие” ужо у трэці раз выступілі інфармацыйнымі партнёрамі Беларускай студэнцкай юрыдычнай алімпіяды.

У гэтым годзе юрыдычны факультэт Белдзяржуніверсітэта ў пятнаццаты раз сабраў студэнтаў, захопленых вывучэннем права, для ўдзелу ў Беларускай студэнцкай юрыдычнай алімпіядзе. За гэты час Алімпіяда стала сапраўднай традыцыяй і знакавай падзеяй не толькі для студэнтаў і выкладчыкаў розных вышэйшых навучальных устаноў краіны, але і для рэспубліканскіх органаў улады, юрыдычных арганізацый і іншых патэнцыяльных працадаўцаў. Яна дазваляе павялічыць цікавасць студэнтаў да сваёй будучай прафесіі, выявіць таленавітую моладзь для яе падтрымкі, стварыць умовы для яе далейшага прафесійнага працаўладкавання. 

На працягу некалькіх гадоў адным з афіцыйных партнёраў Алімпіяды з’яўляецца Вярхоўны Суд Рэспублікі Беларусь, а журы ўзначальвае першы намеснік Старшыні Вярхоўнага Суда Валерый Леанідавіч Калінковіч. Выступаючы на цэрымоніі падвядзення вынікаў і ўзнагароджання пераможцаў Алімпіяды–2019, Валерый Калінковіч адзначыў, што многія юрыдычныя спецыяльнасці маюць публічны характар, а значыць, патрабуюць умення выступаць перад рознай аўдыторыяй, выразна фармуляваць свае думкі, гаварыць “без паперкі”. І ўдзел у вочных конкурсах Алімпіяды дае добры вопыт такіх выступленняў. Старшыня журы таксама заклікаў усіх удзельнікаў Алімпіяды памятаваць, што сучасныя патрабаванні, якія прад’яўляюцца да сапраўднага прафесіянала ў любой сферы дзейнасці, прадугледжваюць высокі ўзровень лічнага прафесійнага майстэрства, а таксама бесперапынную самападрыхтоўку і гатоўнасць да штодзённай працы над сабой.

Прызавыя месцы Алімпіяды размеркаваліся наступным чынам: у індывідуальным заліку 1-е месца заняла Паторская Алена (Белдзяржуніверсітэт), 2-е месца прысуджана Слінько Кацярыне (Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь) і Базыльчык Даніілу (Белдзяржуніверсітэт), 3-е месца падзялілі Белько Мікіта (Белдзяржуніверсітэт), Лукашук Яўген (Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт) і Пратасевіч Іван (Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь).
У камандным заліку 1-е месца заняла каманда “Авангард Феміды” (Белдзяржуніверсітэт), 2-е месца падзялілі каманды Lynces justae (Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт) і “Купалаўцы” (Гродненскі дзяржаўны ўніверсітэт), 3-е месца – Ultima ratio (Белдзяржуніверсітэт) і Academius (Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь).

Усе пераможцы Алімпіяды атрымалі спецыяльны прыз – доступ да электроннай бібліятэцы, які звычайна прадастаўляецца толькі падпісчыкам выданняў Вярхоўнага Суда.

Новости наших изданий

28 мая 2021
Открыта подписка на первое полугодие 2021 года на журналы, учредителем которых является Верховный Суд.
29 октября 2020 3 августа 2020 13 мая 2020 1 ноября 2019 23 сентября 2019 24 мая 2019 10 апреля 2019 5 марта 2019
В республике продолжается подписка на первое полугодие 2019 года на периодические печатные издания.
5 ноября 2018