Галоўная Эканамічнае правасуддзе Рэспублікі Беларусь Навіны эканамічнага правасуддзя

Чытайце ў нумары
E-COURT
Электроннае
правасуддзе
Меню раздзелa

21 красавіка адбыўся штогадовы рэспубліканскі суботнік

Штогод грамадзяне нашай краіны актыўна прымаюць удзел у суботніку – сацыяльным праекце, асноўнай мэтай якога з'яўляецца збор сродкаў для найбольш важных рэспубліканскіх аб'ектаў.

Больш за 40 млрд. рублёў зароблена ў гэты раз. Частка сродкаў будзе накіравана на падрыхтоўку аздараўленчых лагераў да летняга сезону, іншая частка — на будаўніцтва новага будынку музея Вялікай Айчыннай вайны і стварэнне яго музейнай экспазіцыі.

Акрамя грашовай дапамогі сваёй дзяржаве, суботнік дазваляе грамадзянам паўдзельнічаць у «агульнарэспубліканскай генеральнай уборцы». Ужо традыцыйна ў такі дзень працаўнікі сістэмы эканамічнага правасуддзя па ўсёй рэспубліцы выходзяць на працоўныя месцы для ўборкі.

Фотарэпартаж з суботніка ў Вышэйшым Гаспадарчым Судзе

Кожны год, паводле ўстаноўленай традыцыі, суботнік яшчэ і прыемная нагода для наведвання і аказання пасільнай дапамогі падшэфнай установе адукацыі ў г. Маладзечна — цэнтру карэкцыйна-развівальнага навучання і рэабілітацыі. У гэты раз была аказана дапамога па азеляненні сумежнай тэрыторыі цэнтра.



Каментары

Для таго каб задаць пытанне цi пакiнуць свой каментар , калiласка, аўтарызуйцеся