Вярхоўны суд
Рэспублікі Беларусь

Iнтэрнэт-партал судоў агульнай юрысдыкцыі Рэспублікі Беларусь

+375 (17) 226-12-06

+375 (17) 327-12-25

г. Мінск, вул. Леніна, 28

г. Мінск, вул. Валадарскага, 8

Расклад пасяджэнняў

Судом Полацкага раёна і г. Полацка пастаноўлены прыгавор у дачыненні да службовай асобы адной са школ Полацкага раёна аб крадзяжы шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі

24 ліпеня 2018

24 ліпеня 2018 года суд Полацкага раёна і г. Полацка разгледзеў крымінальную справу па абвінавачанні Ф., 1975 года нараджэння, раней не судзімай, у здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч. 1 арт. 210 КК Рэспублікі Беларусь

Як устаноўлена судом, абвінавачаная Ф., працуючы намеснікам дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце, а таксама канцэртмайстрам па сумяшчальніцтве дзяржаўнай установы адукацыі, рэалізуючы свой адзіны злачынны намер, з мэтай наўмыснага проціпраўнага завалодання грашовымі сродкамі гэтай установы, у перыяд з 01.09.2016 па 11.12.2017, дакладна ведаючы аб невыкананні ёю работы канцэртмайстра па сумяшчальніцтве ў названы перыяд часу на занятках, наўмысна, з мэтай захавання педагагічнай нагрузкі і незаконнага атрымання заработнай платы, унесла ў журналы індывідуальных вучэбных заняткаў за 2016/2017 і 2017/2018 навучальныя гады недакладныя звесткі аб выкананні ёю работы канцэртмайстра па сумяшчальніцтве ў колькасці 329,5 вучэбных гадзін. На падставе заведама для абвінавачанай хлуслівых звестак, якія змяшчаліся ў вышэйназваных журналах, у табелі ўліку рабочага часу за верасень 2016 – май 2017, верасень 2017 – лістапад 2017 былі неабгрунтавана ўключаны звесткі аб адпрацаваным ёю ў 2016/2017 і 2017/2018 навучальных гадах рабочым часе ў колькасці 329,5 вучэбных гадзін, фактычна ёю не адпрацаваных. Вышэйназваныя табелі ўліку рабочага часу са змешчанымі ў іх заведама хлуслівымі звесткамі аб адпрацаваным рабочым часе абвінавачаная, як намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце, злоўжываючы сваімі службовымі паўнамоцтвамі, падпісала і падала для зацвярджэння дырэктару ўстановы адукацыі. У выніку чаго, шляхам злоўжывання сваімі службовымі паўнамоцтвамі, абвінавачаная Ф. проціпраўна завалодала грашовымі сродкамі ўстановы адукацыі ў памеры 1245,99 беларускіх рублёў, якія ў выглядзе заработнай платы былі пералічаны на яе карт-рахунак.

Абвінавачаная Ф. пакрыла прычынены названымі дзеяннямі маёмасны ўрон па справе ў поўным аб’ёме з улікам працэнтаў за карыстанне чужымі грашовымі сродкамі.

Абставінамі, якія змягчаюць віну, судом прызнаныя: чыстасардэчнае раскаянне ў здзейсненым злачынстве; добраахвотнае пакрыццё ўрону, прычыненага злачынствам; наяўнасць на ўтрыманні малалетняга дзіцяці.

Прыгаворам суда абвінавачаная Ф. прызнана вінаватай у завалоданні маёмасцю, здзейсненым службовай асобай з выкарыстаннем сваіх службовых паўнамоцтваў (у крадзяжы шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі), і на падставе ч. 1 арт. 210 КК Рэспублікі Беларусь ёй прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 2 гады без штрафу з пазбаўленнем права займаць пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распарадчых абавязкаў, на тэрмін 2 гады 6 месяцаў.

На падставе ч. 1 арт. 77 КК Рэспублікі Беларусь да апошняй прыменена адтэрміноўка выканання прызначанага пакарання ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін адзін год.

Прыгавор у законную сілу не ўступіў і можа быць абскарджаны і апратэставаны ва ўстаноўленым законам парадку.

У чарговым выпуску

Маніторынг СМІ

Google перакладчык