Вярхоўны Суд
Рэспублікі Беларусь

Iнтэрнэт-партал судоў агульнай юрысдыкцыі Рэспублікі Беларусь

+375 (17) 308-25-01

+375 (17) 215-06-00

220020, г. Мiнск, вул. Арлоўская, 76

Расклад пасяджэнняў

Віцебскім абласным судом у закрытым судовым пасяджэнні разгледжана крымінальная справа аб наўмысных дзеяннях, накіраваных на ўзбуджэнне расавай, нацыянальнай варожасці

13 верасня 2018 года Віцебскім абласным судом пастаноўлены прыгавор у дачыненні да 28-гадовага жыхара Віцебска, раней не судзімага, абвінавачанага ў здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч. 1 арт. 130 КК

Прыгаворам суда

абвінавачаны Т. прызнаны вінаватым у наўмысных дзеяннях, накіраваных на ўзбуджэнне расавай, нацыянальнай варожасці па адзнацы расавай, нацыянальнай прыналежнасці, і на падставе ч. 1 арт. 130 КК яму прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 2 гады.

У адпаведнасці з ч.ч. 1, 2 арт. 78 КК пастаноўлена не прыводзіць у выкананне прызначанае пакаранне, калі на працягу 1 года выпрабавальнага тэрміну абвінавачаны Т. не здзейсніць новае злачынства і будзе выконваць ускладзеныя на яго судом абавязкі.

У адпаведнасці з ч. 5 арт. 78 КК пастаноўлена ўскласці на абвінавачанага Т. абавязак заплаціць у даход дзяржавы крымінальна-прававую кампенсацыю ў памеры 50 базавых велічынь на працягу 6 месяцаў пасля ўступлення прыгавору суда ў законную сілу.

Прыгавор суда не ўступіў у законную сілу і можа быць абскарджаны і апратэставаны ва ўстаноўленым законам парадку.

У чарговым выпуску

Маніторынг СМІ

Google перакладчык