Вярхоўны Суд
Рэспублікі Беларусь

Iнтэрнэт-партал судоў агульнай юрысдыкцыі Рэспублікі Беларусь

+375 (17) 308-25-01

+375 (17) 215-06-00

220020, г. Мiнск, вул. Арлоўская, 76

Расклад пасяджэнняў

Кіраўніцтва Віцебскага абласнога суда

Старшыня

Федзюкевіч Аляксандр Іосіфавіч

Нарадзіўся ў 1966 годзе ў с.Камень Лепельскага раёна Віцебскай вобласці.

Пасля заканчэння ў 1987 годзе Сімферопальскага вышэйшага ваенна-палітычнага будаўнічага вучылішча праходзіў службу ва Узброеных Сілах.

У 1995 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці "правазнаўства".

З 1992 года - вядучы спецыяліст Віцебскага абласнога цэнтра занятасці насельніцтва, юрысконсульт вытворчага аб'яднання “Віцязь” Віцебскага тэлевізійнага завода імя 60-годдзя БССР;

з 1995 года – выконваў абавязкі суддзі суда г. Полацка, суддзя суда г. Полацка;

з 1996 года - юрысконсульт гандлёва-прамысловай фірмы “Тэхнасэрвіс” г. Віцебска;

з 1998 года - суддзя суда г. Наваполацка;

з 2004 года – намеснік старшыні суда г. Наваполацка;

з 2009 года - суддзя Віцебскага абласнога суда;

25 мая 2017 года прызначаны намеснікам старшыні, старшынёй судовай калегіі па грамадзянскiх справах Віцебскага абласнога суда.

з 14 лютага 2020 года - старшыня Віцебскага абласнога суда.

Мае першы кваліфікацыйны клас суддзі.

Першы намеснік старшыні

Стэфаноўскі Ігар Эдуардавіч

Нарадзіўся ў 1972 годзе у пгт.Бешанковічы Віцебскай вобласці.

Пасля заканчэння ў 1992 годзе Калінінградскага ваеннага авіяцыйна-тэхнічнага вучылішча праходзіў службу ва Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь.

У 2001 годзе скончыў Полацкі дзяржаўны універсітэт.

З 1996 года – старэйшы судовы сакратар, памочнік старшыні Віцебскага міжгарнізоннага ваеннага суда;

з 2001 года – суддзя Віцебскага міжгарнізоннага ваеннага суда;

з 2010 года – суддзя Беларускага ваеннага суда;

з 2014 года – юрысконсульт вайсковай часткі 94017, г.Гарадок;

з 2017 года – суддзя суда Кастрычніцкага раёна г.Віцебска;

з 2020 года – суддзя Віцебскага абласнога суда.

7 верасня 2021 года прызначаны першым намеснікам старшыні Віцебскага абласнога суда.

Мае другі кваліфікацыйны клас суддзі.

Намеснік старшыні, старшыня судовай калегіі па крымінальных справах

Бондараў Сяргей Аляксандравіч

Нарадзіўся ў 1976 годзе ў г. Орша Віцебскай вобласці.

У 1999 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт.

З 1998 года – стажор памочніка пракурора, памочнік пракурора г. Оршы;

з 2000 года – намеснік пракурора г. Оршы;

з 2003 года - суддзя суда Аршанскага раёна і г. Оршы;

з 2009 года - суддзя Віцебскага абласнога суда;

з 19 лістапада 2012 года - намеснік старшыні, старшыня судовай калегіі па крымінальных справах Віцебскага абласнога суда.

Мае першы кваліфікацыйны клас суддзі.

Намеснік старшыні, старшыня судовай калегіі па грамадзянскіх справах

Фёдараў Алег Станіслававіч

Нарадзiўся ў 1966 годзе ў г.Вiцебску.

У 1994 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт.

З 1991 по 1996 годы праходзiў службу ў органах унутраных спраў УУС на транспарце МУС Рэспублікі Беларусь;

З 1996 года – суддзя суда Чыгуначнага раёна г.Віцебска;

З 2000 года – суддзя Віцебскага обласнога суда;

З 19 чэрвеня 2020 года – намеснік старшыні, старшыня судовай калегіі па грамадзянскiх справах Віцебскага абласнога суда.

Мае першы квалiфiкацыйны клас суддзі.

 

 

У чарговым выпуску

Маніторынг масавай інфармацыі