Вярхоўны Суд
Рэспублікі Беларусь

Iнтэрнэт-партал судоў агульнай юрысдыкцыі Рэспублікі Беларусь

+375 (17) 308-25-01

+375 (17) 215-06-00

220020, г. Мiнск, вул. Арлоўская, 76

Расклад пасяджэнняў

Кваліфікацыйныя калегія суддзяў Віцебскага абласнога суда і эканамічнага суда Віцебскай вобласці

Паўнамоцтвы

Кваліфікацыйная калегія праводзіць атэстацыі і ажыццяўляе дысцыплінарнае вядзенне ў адносінах да суддзяў Віцебскага абласнога суда, эканамічнага суда Віцебскай вобласці (акрамя старшынь, намеснікаў старшынь, членаў кваліфікацыйных калегій суддзяў указаных судоў); старшынь, намеснікаў старшынь і суддзяў раённых (гарадскіх) судоў Віцебскай вобласці; ажыццяўляе іншыя паўнамоцтвы, прадугледжаныя заканадаўчымі актамі для кваліфікацыйных калегій суддзяў абласных (Мінскага гарадскога) судоў і эканамічных судоў абласцей (горада Мінска).

Парадак выбрання

Кваліфікацыйная калегія суддзяў выбіраецца канферэнцыяй суддзяў Віцебскага абласнога і эканамічнага суда Віцебскай вобласці з ліку суддзяў указаных судоў, прадстаўнікоў дзяржаўных органаў, вучоных-юрыстаў, іншых спецыялістаў у галіне права тэрмінам на чатыры гады ў колькасці адзінаццаці чалавек.

Старшыні Віцебскага абласнога суда, эканамічнага суда Віцебскай вобласці і намеснікі старшынь гэтых судоў не могуць быць выбраны ў склад кваліфікацыйных калегій.

Старшыня кваліфікацыйнай калегіі суддзяў і яго намеснік выбіраюцца канферэнцыяй суддзяў Віцебскага абласнога і эканамічнага суда Віцебскай вобласці з ліку членаў гэтай калегіі.

Рэгламент кваліфікацыйнай калегіі прымаецца і змяняецца кваліфікацыйнай калегіяй суддзяў Віцебскага абласнога і эканамічнага суда Віцебскай вобласці.

Кваліфікацыйная калегія дае справаздачу органам, якія іх выбралі, не радзей як адзін раз у год, а таксама пасля заканчэння паўнамоцтваў.

Кваліфікацыйная калегія інфармуе аб выніках праведзеных ёю пасяджэнняў Рэспубліканскі савет суддзяў, Вышэйшую кваліфікацыйную калегію суддзяў Вярхоўнага Суда.

Склад калегіі

Старшыня кваліфікацыйнай калегіі

 

Намеснік старшыні кваліфікацыйнай калегіі

Вострыкава Марына Віктараўна – суддзя Віцебскага абласнога суда

Члены кваліфікацыйнай калегіі

суддзі Віцебскага абласнога суда:

Даўлюд Яўгеній Уладзіміравіч

Дашкевіч Таццяна Антонаўна

Смалякова Ірына Васільеўна

Сазонава Ніна Михайлаўна

Урбановіч Галіна Мікалаеўна

Фёдараў Алег Станiслававiч

суддзі эканамічнага суда Віцебскай вобласці:

Кавалёва Ірына Васільеўна

Фралова Ірына Паўлаўна

 

Ягораў Аляксей Уладзіміравіч – кандыдат юрыдычных навук, дацэнт, рэктар установы адукацыі «Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П.М. Машэрава».

 

 

У чарговым выпуску

Маніторынг СМІ

Google перакладчык