Iнтэрнэт-партал судоў агульнай юрысдыкцыі Рэспублікі Беларусь

Могилевский областной суд


Аб выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

18 мая 2020  665

У сувязі з прызначэннем выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у судах Магілёўскай вобласці з 9.00 па 19.00 гадзін арганізаваны дзяжурствы суддзяў і работнікаў судоў па прыёме скаргаў, якія адносяцца да кампетэнцыі судоў Магілёўскай вобласці, на рашэнні органаў, якія ўтварылі выбарчыя камісіі.

Прыём дакументаў па скаргах, якія адносяцца да кампетэнцыі раённых судоў Магілёўскай вобласці, будзе ажыццяўляцца:

судом Быхаўскага раёна - 22, 23, 24 чэрвеня 2020 года з 9.00 да 19.00 гадзін;

судамі Бялыніцкага, Глускага, Горацкага, Дрыбінскага, Кіраўскага, Клімавіцкага, Клічаўскага, Касцюковіцкага, Краснапольскага, Крычаўскага, Круглянскага, Магілёўскага, Слаўгарадскага, Хоцімскага, Чавускага, Чэрыкаўскага і Шклоўскага  раёнаў - 23, 24, 25 чэрвеня 2020 года з 9.00 да 19.00 гадзін;

судамі Ленінскага раёна г. Магілёва, Кастрычніцкага раёна г. Магілёва, Бабруйскага раёна і г. Бабруйска - 23, 24, 25 чэрвеня з 9.00 да 19.00 гадзін;

судамі Мсціслаўскага і Асіповіцкага раёнаў - 24, 25, 26 чэрвеня з 9.00 да 19.00 гадзін.