Iнтэрнэт-партал судоў агульнай юрысдыкцыі Рэспублікі Беларусь

Брестский областной суд


Аб выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

16 чэрвеня 2020  538

У сувязі з прызначэннем пастановай Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь ад 8 мая 2020 года №76-П7/II выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь на 9 жніўня 2020 года ў судах Брэсцкай вобласці арганізаваны дзяжурствы суддзяў і работнікаў судоў па прыёме скаргаў, якія адносяцца да кампетэнцыі судоў вобласці, на рашэнні органаў, якія ўтварылі ўчастковыя выбарчыя камісіі.

Прыём дакументаў па скаргах, якія адносяцца да кампетэнцыі раённых судоў Брэсцкай вобласці, будзе ажыццяўляцца:

судом Маларыцкага раёна - 22, 23, 24 чэрвеня 2020 года з 9.00 да 19.00;

судамі Ленінскага раёна г. Брэста, Брэсцкага раёна, Бярозаўскага раёна, Ганцавіцкага раёна, Іванаўскага раёна, Івацэвіцкага раёна, Маскоўскага раёна г. Брэста - 24, 25, 26 чэрвеня 2020 года з 9.00 да 19.00;

судамі Драгічынскага раёна, Жабінкаўскага раёна, Камянецкага раёна, Кобрынскага раёна, Ляхавіцкага раёна, Пінскага раёна і г. Пінска, Пружанскага раёна, Столінскага раёна, Лунінецкага раёна - 23, 24, 25 чэрвеня 2020 года з 9.00 да 19.00;

судом Баранавіцкага раёна і г. Баранавічы - 23, 24, 25, 26 чэрвеня 2020 года з 9.00 да 19.00.