Iнтэрнэт-партал судоў агульнай юрысдыкцыі Рэспублікі Беларусь

Вярхоўны Суд
Рэспублікі Беларусь


Аб размяшчэнні тэкстаў судовых пастаноў Вярхоўнага Суда, абласных (Мінскага гарадскога) судоў, прынятых пад час разгляду скаргаў, якія паступілі на працягу выбарчай кампаніі

  875

Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 5 жніўня 2019 г. №294 на 17 лістапада 2019 года прызначаны выбары дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання.

У мэтах павышэння адкрытасці выбарчай кампаніі, даступнасці для грамадскасці вынікаў разгляду судамі скаргаў пад час выбараў у дадзеным раздзеле будуць размешчаны тэксты судовых пастаноў Вярхоўнага Суда, абласных (Мінскага гарадскога) судоў, прынятых пад час разгляду скаргаў, якія паступілі на працягу выбарчай кампаніі.