Афіцыйныя друкаваныя выданні

Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь

Архiў нумароў

Актуальныя артыкулы

Судебный вестник Плюс: экономическое правосудие

Адамова Т.В., Павлова Е.Г.

Судовы веснiк

Интервью с заместителем Председателя Верховного Суда Республики Беларусь А.А. Забарой

Судебный вестник Плюс: экономическое правосудие

Сосонко А.М.

У архіў артыкулаў

Чытайце ў нумары "Судовы веснiк". № 1/2018

У канцы лютага – пачатку сакавіка 2018 г. указамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ажыццёўлены шэраг прызначэнняў у судовай сістэме. Падрабязней – у інфармацыйным паведамленні ў рубрыцы “Актуальна”.

Вывучэнне практыкі прымянення заканадаўства аб прэвентыўным наглядзе выявіла неадназначныя падыходы да дадзенага інстытута як з боку адміністрацый выпраўленчых устаноў і органаў унутраных спраў, так і з боку судоў. Публікацыя А. Кавальчука ў рубрыцы “На тэму Пленума” знаёміць з практыкай разгляду судамі пытанняў, звязаных з усталяваннем, падаўжэннем, прыпыненнем, аднаўленнем, спыненнем прэвентыўнага нагляду і змяненнем яго патрабаванняў, і тлумачэннямі, дадзенымі Пленумам Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь у пастанове ад 21.12.2017 № 14 “Аб практыцы прымянення судамі заканадаўства аб прэвентыўным наглядзе”.

У артыкуле А. Касьянчык аналізуецца сістэма праў на зямлю суб’ектаў гаспадарання, якая склалася ў Рэспубліцы Беларусь. Аўтар раскрывае праблематыку суадносін права на зямельны ўчастак і права на аб’ект нерухомай маёмасці, які знаходзіцца на гэтым участку, і ўносіць прапановы па ўключэнні права забудовы зямельнага ўчастка ў сістэму рэчавых праў.

На адбыўшымся ў снежні 2017 г. пасяджэнні Прэзідыума Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь абмеркавалі пытанні, звязаныя з рэалізацыяй норм, якія забараняюць дыскрымінацыю ў сферы працоўных адносін, а таксама выкананнем абвешчаных на міжнародным і нацыянальным узроўнях гарантый працы жанчын, іншых работнікаў, якія маюць сямейныя абавязкі, аховы мацярынства. Зварот да дадзенай тэматыкі абумоўлены неабходнасцю выканання абавязацельстваў нашай краіны як члена Міжнароднай арганізацыі працы. З рэзультатамі вывучэння практыкі разгляду працоўных спрэчак названай катэгорыі і ключавымі рэкамендацыямі прынятай Прэзідыумам пастановы па гэтых пытаннях знаёміць матэрыял А. Сакалоўскай і Т. Бондаравай.

У нашай краіне на пастаяннай аснове рэалізуецца комплекс мерапрыемстваў, накіраваных на стрыманне і папярэджанне незаконнага абароту зброі, боепрыпасаў, выбуховых рэчываў і выбуховых прылад. Тлумачэнні, дадзеныя ў пастанове Пленума Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь ад 03.04.2008 № 1 “Аб судовай практыцы па справах аб злачынствах, звязаных з незаконнымі дзеяннямі ў адносінах да зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў (арт.арт. 294–297 Крымінальнага кодэкса)”, не страцілі сваёй актуальнасці і выконваюць важную ролю ў забеспячэнні аднастайнасці судовай практыкі па разгляду судамі спраў аб злачынствах, прадугледжаных названымі артыкуламі Кодэкса. Разам з тым па прычыне змянення заканадаўства Прэзідыум Вярхоўнага Суда палічыў неабходным зноў звярнуцца да дадзенага пытання. Тлумачэнні Прэзідыума і актуальная судовая практыка знайшлі адлюстраванне ў публікацыі Ю. Руткоўскага.

У рубрыцы “Праблемы, меркаванні, прапановы” прадстаўлены публікацыі беларускіх прававедаў па актуальных пытаннях правапрымянення і ўдасканалення заканадаўства. Так, Т. Бялова на аснове аналіза норм Грамадзянскага і Гаспадарчага працэсуальных кодэксаў даследуе працэсуальнае становішча натарыуса ў вытворчасці па грамадзянскіх і эканамічных справах, якія разглядаюцца судамі агульнай юрысдыкцыі. У артыкуле Дз. Шыліна ацэньваюцца перавагі і недахопы альтэрнатыўных крымінальнаму праследаванню варыянтаў уздзеяння на непаўналетніх, якія здзейснілі злачынствы (вызваленне ад крымінальнай адказнасці ў выпадку прымірэння з пацярпелым, прымусовыя меры выхаваўчага характару), і ўносяцца прапановы аб увядзенні інстытута медыяцыі ў крымінальны працэс. У публікацыі Дз. Міхайлава аналізуюцца грамадзянска-прававыя вынікі немагчымасці выканання здзелкі юрыдычнай асобы, якая прадугледжвае істотныя змяненні прававога становішча такой асобы, па прычыне адсутнасці неабходнага рашэння ўпаўнаважанага органа кіравання.

Google перакладчык