Iнтэрнэт-партал судоў агульнай юрысдыкцыі Рэспублікі Беларусь

Вярхоўны Суд
Рэспублікі Беларусь


Чытайце ў нумары "Судебный вестник Плюс: экономическое правосудие". № 11/2019

Для прагляду неабходна аўтарызавацца або зарэгістравацца

У рубрыцы “Актуальна” ў артыкуле Святланы Дзям’янчык аналізуюцца працэсуальныя падставы прадстаўлення дадатковых доказаў ў судзе апеляцыйнай інстанцыі. Аўтар акцэнтуе ўвагу на тых умовах, невыкананне якіх можа пацягнуць адмову ў задавальненні хадайніцтва аб прылучэнні такіх доказаў да матэрыялаў справы.

Адносна новай у практыцы эканамічных судоў катэгорыяй спраў з’яўляюцца справы, якія разглядаюцца па заявах кантралюючых органаў аб прыпыненні дзейнасці правяраемага суб’екта. У матэрыяле суддзі Вярхоўнага Суда Дзмітрыя Аляксандрава прыведзены кароткі агляд такіх спраў, надаецца ўвага  пытанням, звязаных з абгрунтаваннем усталявання абмежавання ў выглядзе прыпынення дзейнасці.

Заканадаўства не ўтрымлівае спецыяльных норм, якія рэгулююць парадак і ўмовы здзяйснення заліку ўзаемных патрабаванняў, які цягне прыпыненне неаднастайных абавязацельстваў бакоў. Па гэтай прычыне пры разглядзе эканамічных спраў узнікалі пытанні, якія датычыліся вызначэння прававой прыроды ўзаемазаліку.  Некаторыя прававыя пазіцыі, сфармуляваныя ў судовай практыцы, адлюстраваны ў публікацыі суддзі Вярхоўнага Суда Андрэя Плотнікава.

У артыкуле Ганны Пігуль аналізуюцца спрэчкі, звязаныя з  прымяненнем падатковага заканадаўства, якія найчасцей сустракаюцца ў судах, а таксама падыходы да іх разгляду.

Публікацыя Алега Казакова знаёміць з тымі працэсуальнымі аспектамі вырашэння мытных спрэчак, якія датычацца вызначэння падсуднасці справы,  а таксама з асаблівасцямі разгляду заяў аб аспрэчванні рашэнняў  мытных органаў аб карэкціроўцы мытнага кошту тавараў і аб класіфікацыі тавараў.

Некаторыя тлумачэнні і рэкамендацыі па пытаннях належнага апавяшчэння замежных асоб аб судовым разбору дадзены ў матэрыяле Юліі Баклажац.

У артыкуле Ірыны Фраловай разгледжаны парадак і ўмовы аднабаковай адмовы ад дагавору, вызначаны патрабаванні да формы паведамлення аб такой адмове, прааналізаваны падыходы эканамічных судоў да разгляду спраў, звязаных з адмовай ад дагавору ў аднабаковым парадку.

Пункт гледжання на тое, якім павінен быць прамежкавы ліквідацыйны баланс ліквідуемай юрыдычнай асобы, прадстаўлены ў рубрыцы “Юрыдычны вопыт”. Аўтарам прапанаваны спосабы вырашэння выяўленых праблем шляхам удасканалення прававога рэгулявання.

У выманні з рашэння судовай калегіі па справах інтэлектуальнай уласнасці Вярхоўнага Суда прадстаўлены вынік разгляду патрабавання аб скасаванні дагавору і спагнанні выплачанай па ім ліцэнзійнай узнагароды.