Афіцыйныя друкаваныя выданні

Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь

Архiў нумароў

Актуальныя артыкулы

Судебный вестник Плюс: экономическое правосудие

Адамова Т.В., Павлова Е.Г.

Судовы веснiк

Интервью с заместителем Председателя Верховного Суда Республики Беларусь А.А. Забарой

Судебный вестник Плюс: экономическое правосудие

Сосонко А.М.

У архіў артыкулаў

Чытайце ў нумары "Судебный вестник Плюс: экономическое правосудие". № 7/2018

У рубрыцы “Актуальна” прадстаўлены матэрыялы, якія знаёмяць са змяненнямі і дапаўненнямі, унесенымі пастановай Пленума Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь ад 29.06.2018 у раней прынятыя пастановы:
– па пытаннях пакрыцця шкоды, прычыненай транспартнымі сродкамі (змяненні ў пастанову Пленума Вярхоўнага Суда ад 24.06.2004 № 9);
‒ па пытанні аб аднаўленні срока падачы апеляцыйнай скаргі ў эканамічны суд (змяненні ў пастанову Пленума Вышэйшага Гаспадарчага Суда ад 29.06.2011 № 11).

Рэпартаж з пашыранага выязнога пасяджэння судовай калегіі па эканамічных справах Вярхоўнага Суда, якое адбылося 20.07.2018 на базе СЗАТ «БЕЛДЖИ», у ходзе якога былі разгледжаны пытанні ўдасканалення заканадаўства аб інвестыцыйнай дзейнасці і судовай абароне правоў і законных інтарэсаў інвестараў, – у падрубрыцы “Падрабязнасці”.

У традыцыйным аглядзе практыкі разгляду касацыйных скаргаў па эканамічных справах прыведзены прыклады абскарджання рашэнняў аб спагнаніі выплачанага страхавога пакрыцця па дагавору страхавання “Зялёная карта”, працэнтаў за карыстанне чужымі грашовымі сродкамі, прымушэнні да заключэння дагавора пакупкі-продажу карпаратыўных аблігацый. Таксама агляд знаёміць з рэзультатамі перагляду судовых пастаноў, якія датычацца спагнання шкоды, прычыненай парушэннямі правіл карыстання электраэнергіяй, і шкоды, звязанай з пашкоджаннем груза пры перавозке.

Матэрыял у падрубрыцы “Ахова інтэлектуальнай уласнасці” знаёміць з практыкай разгляду спрэчкі, звязанай са змяненнямі ўмоў дагавора пастаўкі прадметаў мастацкай вытворчасці.

З моманту стварэння адзінай сістэмы органаў прымусовага выканання асобнай катэгорыяй спрэчак, якія адносяцца да кампетэнцыі эканамічных судоў, з’яўляюцца справы аб абскарджанні дзеянняў (бяздзеяння) судовых выканаўцаў. У артыкуле Алены Дземьянюк звернута ўвага на некаторыя працэсуальныя аспекты дзеючага парадку абскарджання.

Асаблівасці аховы правоў даўжніка, які пярэчыць супраць спагнання запазычанасці праз здзяйсненне выканаўчага надпісу, разглежданы ў артыкуле Ірыны Хамерман.

Спрэчак, звязаных з аховай правоў уласнасці, у тым ліку іскаў аб выпатрабаванні маёмасці з чужога незаконнага валодання, у практыцы эканамічных судоў не так і шмат. Тым цікавей справа, якая ў якасці прыклада прыводзіцца ў публікацыі Алега Казакова і адрозніваецца паміж іншага незвычайнымі фактычнымі абставінамі.

Асаблівасці выканання рэжыму камерцыйнай тайны ў адносінах з контрагентамі і магчымасці аховы парушаных правоў яе валодальніка ў судовым парадку раскрываюцца ў матэрыяле Васіля Лаўшука і Ніны Бублікавай.

Адказы на асобныя пытанні, звязаныя з прымяненнем падп. 5.6 п. 5 Дэкрэта Прэзідэнта ад 23.11.2017 № 7, якім скарэктаваны падыход да ўскладання на кіраўнікоў і заснавальнікаў арганізацыі-банкрота субсідзіарнай адказнасці па абавязацельствах даўжніка, прадстаўлены ў падрубрыцы “Пыталіся? Адказваем!”.

Google перакладчык