Iнтэрнэт-партал судоў агульнай юрысдыкцыі Рэспублікі Беларусь

Вярхоўны Суд Рэспублікі Беларусь


Аддзел па разглядзе скарг па крымінальных справах і справах аб адміністрацыйных правапарушэннях

 

Скарукін Міхаіл Эдуардавіч начальнік аддзела па разглядзе скарг па крымінальных справах і справах аб адміністрацыйных правапарушэннях

Аддзел па разглядзе скарг па крымінальных справах і справах аб адміністрацыйных правапарушэннях з'яўляецца структурным падраздзяленнем упраўлення арганізацыі судовага нагляду Вярхоўнага Суда.

Асноўныя задачы аддзела:

  • вядзенне перапіскі па скаргах на судовыя пастановы па крымінальных справах і справах аб адміністрацыйных правапарушэннях, падрыхтоўка праектаў адказаў на скаргі;
  • унясенне прапаноў аб выпатрабаванні крымінальных спраў і спраў аб адміністрацыйных правапарушэннях, а таксама неабходных для своечасовага і правільнага вырашэння скарг дакументаў;
  • удзел у прыёме грамадзян;
  • аналіз практыкі разгляду скарг па крымінальных справах і справах аб адміністрацыйных правапарушэннях, унясенне прапаноў аб яе ўдасканаленні.