Вярхоўны Суд
Рэспублікі Беларусь

Iнтэрнэт-партал судоў агульнай юрысдыкцыі Рэспублікі Беларусь

+375 (17) 308-25-01

+375 (17) 215-06-00

220020, г. Мiнск, вул. Арлоўская, 76

Расклад пасяджэнняў

Упраўленне па забеспячэнні дзейнасці судовых калегій

 

Яцко Віктар Уладзіміравіч

намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення арганізацыйнага і метадычнага забеспячэння судовай дзейнасці Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь,

начальнік упраўлення па забеспячэнні дзейнасці судовых калегій

Упраўленне па забеспячэнні дзейнасці судовых калегій з'яўляецца структурным падраздзяленнем апарату Вярхоўнага Суда ў складзе галоўнага ўпраўлення арганізацыйнага і метадычнага забеспячэння судовай дзейнасці.

Кантроль за дзейнасцю ўпраўлення ажыццяўляе начальнік галоўнага ўпраўлення арганізацыйнага і метадычнага забеспячэння судовай дзейнасці Вярхоўнага Суда.

Асноўныя задачы ўпраўлення:

  • эфектыўнае інфармацыйна-прававое, арганізацыйнае і метадычнае забеспячэнне судовых калегій Вярхоўнага Суда;
  • выкананне патрабаванняў па абароне службовай тайны пры рабоце з дакументамі судовых калегій;
  • забеспячэнне ўліку руху спраў і матэрыялаў, вынікаў іх разгляду, сістэматызацыя судовых пастаноў (іншых дакументаў) па справах, якія разгледжаны ў судовых калегіях, у тым ліку вядзенне аўтаматызаваных інфармацыйных сістэм;
  • забеспячэнне захаванасці і кантроль за фарміраваннем дакументаў і спраў, якія ўтвараюцца ў дзейнасці судовых калегій;
  • вядзенне і аналіз судовай статыстыкі, падрыхтоўка дакладных статыстычных справаздач, аналітычных, даведачных і інфармацыйных матэрыялаў аб рабоце судовых калегій;
  • забеспячэнне высокага ўзроўню культуры ў рабоце супрацоўнікаў упраўлення з дакументамі, зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб, наведвальнікамі Вярхоўнага Суда;
  • арганізацыя работы па павышэнні прафесійных ведаў работнікаў апарату, занятых у сферы судаводства, аказанне метадычнай дапамогі адпаведным падраздзяленням ніжэйшых судоў;
  • выбар найбольш рацыянальных форм работы з дакументамі ў судовых калегіях, укараненне ў судаводства перадавых прыёмаў і метадаў працы, сучаснай арганізацыйнай тэхнікі;
  • удзел у распрацоўцы нарматыўна-прававых і лакальных актаў, унясенне прапаноў, накіраваных на забеспячэнне аператыўнасці, даступнасці і павышэнне якасці правасуддзя, фарміраванне аднастайнай судовай практыкі, укараненне новых форм судаводства;
  • узаемадзеянне з органамі дзяржаўнай улады, юрыдычнымі асобамі і грамадзянамі па пытаннях дзейнасці судовых калегій;
  • удзел у падрыхтоўцы праектаў арганізацыйна-распарадчых і метадычных дакументаў, накіраваных на ўдасканаленне арганізацыі работы сістэмы судоў агульнай юрысдыкцыі;
  • забеспячэнне належных умоў працы, рацыянальная арганізацыя рабочых месцаў.

 

 

 

У чарговым выпуску

Маніторынг СМІ

Google перакладчык