Вярхоўны Суд
Рэспублікі Беларусь

Iнтэрнэт-партал судоў агульнай юрысдыкцыі Рэспублікі Беларусь

+375 (17) 308-25-01

+375 (17) 215-06-00

220020, г. Мiнск, вул. Арлоўская, 76

Расклад пасяджэнняў

Упраўленне арганізацыі дзейнасці судоў і работы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб

 

Дарашэвіч Кацярына Іванаўна

намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення арганізацыйнага і метадычнага забеспячэння судовай дзейнасці Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь,

начальнік упраўлення арганізацыі дзейнасці судоў і работы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб

Упраўленне арганізацыі дзейнасці судоў і работы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб з'яўляецца структурным падраздзяленнем апарату Вярхоўнага Суда ў складзе галоўнага ўпраўлення арганізацыйнага і метадычнага забеспячэння судовай дзейнасці.

У склад упраўлення ўваходзіць аддзел арганізацыйнай і аналітычнай работы.

Асноўныя задачы ўпраўлення

  • арганізацыйнае забеспячэнне дзейнасці судоў, распрацоўка і ажыццяўленне мерапрыемстваў, накіраваных на ўдасканаленне і павышэнне ўзроўню гэтай работы;
  • правядзенне комплекснага аналізу арганізацыйнага забеспячэння дзейнасці судоў, прагназаванне яго развіцця і распрацоўка прапаноў па яго ўдасканаленні;
  • арганізацыя напаўнення інфармацыйных сістэм судоў дакладнымі звесткамі аб іх дзейнасці;
  • забеспячэнне збору і апрацоўкі інфармацыі аб дзейнасці судоў;
  • распрацоўка і ўкараненне ў практыку метадычных дакументаў, накіраваных на ўдасканаленне арганізацыі работы судоў;
  • удзел у падрыхтоўцы законапраектаў, якія тычацца дзейнасці судоў;
  • удзел у інфарматызацыі судовай дзейнасці і сістэмы судоў;
  • забеспячэнне арганізацыйна-метадычнага суправаджэння перадачы звестак у банк даных аб грамадзянах Рэспублікі Беларусь, права на выезд якіх з Рэспублікі Беларусь часова абмежаванае;
  • арганізацыя ўнясення судамі персанальных даных фізічных асоб у рэгістр насельніцтва.

 

 

У чарговым выпуску

Маніторынг СМІ

Google перакладчык