Вярхоўны Суд
Рэспублікі Беларусь

Iнтэрнэт-партал судоў агульнай юрысдыкцыі Рэспублікі Беларусь


Служба справаводства і дакументаабароту

 

Мароз Святлана Захараўна начальнік службы справаводства і дакументаабароту галоўнага ўпраўлення арганізацыйнага і метадычнага забеспячэння судовай дзейнасці Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь

Служба справаводства і дакументаабароту з’яўляецца структурным падраздзяленнем апарату Вярхоўнага Суда ў складзе галоўнага ўпраўлення арганізацыйнага і метадычнага забеспячэння судовай дзейнасці.

Асноўныя задачы службы:

  • арганізацыя справаводства і забеспячэнне адзінага парадку вядзення справаводства ў Вярхоўным Судзе;
  • забеспячэнне ўліку і аператыўнасці праходжання дакументаў;
  • кантроль за своечасовым выкананнем даручэнняў, зафіксаваных у дакументах;
  • аператыўнае захаванне і выкарыстанне дакументаў і спраў, закончаных справаводствам, якія ўтвараюцца ў дзейнасці Вярхоўнага Суда і яго структурных падраздзяленнях;
  • падрыхтоўка і перадача спраў і дакументаў на захаванне ў дзяржаўны архіў;
  • узаемадзеянне з дзяржаўнымі органамі па пытаннях, якія тычацца кампетэнцыі службы;
  • удасканаленне форм і метадаў работы з дакументамі;
  • разгляд у межах кампетэнцыі і ў парадку, вызначаным заканадаўствам, запытаў дзяржаўных органаў, арганізацый і грамадзян.