Вярхоўны Суд
Рэспублікі Беларусь

Iнтэрнэт-партал судоў агульнай юрысдыкцыі Рэспублікі Беларусь

+375 (17) 308-25-01

+375 (17) 215-06-00

220020, г. Мiнск, вул. Арлоўская, 76

Расклад пасяджэнняў

Галоўнае ўпраўленне арганізацыйнага і метадычнага забеспячэння судовай дзейнасці

 

Мацвеянкова Ларыса Віктараўна начальнік галоўнага ўпраўлення арганізацыйнага і метадычнага забеспячэння судовай дзейнасці 

Галоўнае ўпраўленне арганізацыйнага і метадычнага забеспячэння судовай дзейнасці з'яўляецца самастойным структурным падраздзяленнем апарату Вярхоўнага Суда.

Структура галоўнага ўпраўлення

Галоўнае ўпраўленне складаецца з наступных структурных падраздзяленняў:

У склад упраўлення ўваходзіць аддзел арганізацыйнай і аналітычнай работы;

Асноўныя задачы галоўнага ўпраўлення

  • каардынацыя і кантроль ажыццяўлення арганізацыйных мер па забеспячэнні дзейнасці судоў агульнай юрысдыкцыі (далей суды), удасканаленне і павышэнне ўзроўню гэтай работы;
  • арганізацыя і кантроль правядзення комплекснага аналізу арганізацыйнага забеспячэння дзейнасці судоў, прагназаванне яго развіцця і распрацоўка прапаноў па яго ўдасканаленні;
  • распрацоўка і рэалізацыя мер па ўдасканаленні работы абласных (Мінскага гарадскога) судоў па забеспячэнні дзейнасці раённых (гарадскіх) судоў;
  • садзеянне прававымі сродкамі выканання працэсуальнага і іншага заканадаўства пры ажыццяўленні правасуддзя, аказанне метадалагічнай і інфармацыйнай дапамогі судам па гэтых пытаннях;
  • узаемадзеянне з органамі дзяржаўнай улады, юрыдычнымі асобамі і грамадзянамі па пытаннях арганізацыі дзейнасці судоў;
  • каардынацыя і кантроль арганізацыі вядзення судовай статыстыкі;
  • падрыхтоўка праектаў арганізацыйна-распарадчых і метадычных дакументаў, накіраваных на ўдасканаленне арганізацыі работы сістэмы судоў;
  • удзел у падрыхтоўцы законапраектаў, якія тычацца дзейнасці судоў;
  • удзел у рабоце па падборы кандыдатаў для прызначэння на пасады суддзяў, работнікаў апаратаў судоў агульнай юрысдыкцыі;
  • удзел у інфарматызацыі судовай дзейнасці і сістэмы судоў;
  • пярвічная апрацоўка карэспандэнцыі, якая паступае ў Вярхоўны Суд;
  • забеспячэнне ўліку і аператыўнасці праходжання дакументаў, а таксама зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб;
  • кантроль за своечасовым выкананнем даручэнняў, зафіксаваных у дакументах;
  • арганізацыя і ажыццяўленне работы па своечасовым і якасным разглядзе зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб, якія адносяцца да кампетэнцыі галоўнага ўпраўлення;
  • аналіз зваротаў, якія паступілі ад грамадзян і юрыдычных асоб, што адносяцца да кампетэнцыі галоўнага ўпраўлення;
  • аператыўнае захаванне і выкарыстанне дакументаў і спраў, закончаных справаводствам, якія ўтвараюцца ў дзейнасці Вярхоўнага Суда і яго структурных падраздзяленнях;
  • падрыхтоўка і перадача спраў і дакументаў на захаванне ў дзяржаўны архіў;
  • даведачна-інфармацыйны пошук па дакументах;
  • улік і аналіз аб'ёму дакументаабароту для выпрацоўкі мер па ўдасканаленні работы з дакументамі;
  • удасканаленне сістэмы дакументацыйнага забеспячэння, выбар тэхналогіі работы з дакументамі і сродкаў аўтаматызацыі справаводства;
  • метадычнае кіраўніцтва работай з дакументамі і абучэнне работнікаў Вярхоўнага Суда асновам справаводства;
  • арганізацыйнае, даведачнае і інфармацыйнае забеспячэнне дзейнасці судовых калегій Вярхоўнага Суда;
  • улік руху спраў і матэрыялаў, вынікаў іх разгляду, сістэматызацыя судовых пастаноў (іншых дакументаў) па справах, якія разглядаюцца ў судовых калегіях, у тым ліку вядзенне аўтаматызаваных інфармацыйных сістэм;
  • выбар найбольш рацыянальных форм работы з дакументамі ў судовых калегіях Вярхоўнага Суда, укараненне ў судаводства перадавых прыёмаў і метадаў працы, сучаснай арганізацыйнай тэхнікі;
  • забеспячэнне захаванасці і кантроль за фарміраваннем дакументаў і спраў, якія ўтвараюцца ў дзейнасці судовых калегій Вярхоўнага Суда;
  • забеспячэнне высокага ўзроўню культуры ў рабоце супрацоўнікаў з дакументамі і наведвальнікамі Вярхоўнага Суда;
  • забеспячэнне належных умоў працы, рацыянальная арганізацыя рабочых месцаў.

 

 

У чарговым выпуску

Маніторынг СМІ

Google перакладчык