Вярхоўны Суд
Рэспублікі Беларусь

Iнтэрнэт-партал судоў агульнай юрысдыкцыі Рэспублікі Беларусь

+375 (17) 308-25-01

+375 (17) 215-06-00

220020, г. Мiнск, вул. Арлоўская, 76

Расклад пасяджэнняў

Сектар па крымінальных справах і справах аб адміністрацыйных правапарушэннях

 

Фруліндзікавам Ала Яўгеньеўна

загадчык сектара вывучэння і абагульнення судовай практыкі па крымінальных справах і справах аб адміністрацыйных правапарушэннях упраўлення абагульнення судовай практыкі Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь

Сектар вывучэння і абагульнення судовай практыкі па крымінальных справах і справах аб адміністрацыйных правапарушэннях з’яўляецца структурным падраздзяленнем упраўлення абагульнення судовай практыкі Вярхоўнага Суда. Агульнае кіраўніцтва дзейнасцю сектара ажыццяўляе начальнік упраўлення абагульнення судовай практыкі.

Асноўныя задачы і функцыі:

  • удзел у дзейнасці Вярхоўнага Суда па забеспячэнні адзінства судовай практыкі пры разглядзе крымінальных спраў і спраў аб адміністрацыйных правапарушэннях;
  • выяўленне недахопаў і памылак у правапрымяняльнай дзейнасці судоў шляхам вывучэння і абагульнення судовай практыкі;
  • падрыхтоўка абагульненняў судовай практыкі па розных катэгорыях крымінальных спраў і спраў аб адміністрацыйных правапарушэннях;
  • удзел у падрыхтоўцы праектаў пастаноў Пленума і Прэзідыума Вярхоўнага Суда на падставе вынікаў вывучэння і абагульнення судовай практыкі па розных катэгорыях крымінальных спраў і спраў аб адміністрацыйных правапарушэннях;
  • аказанне метадычнай дапамогі ніжэйшым судам па вывучэнні і абагульненні судовай практыкі.

 

 

У чарговым выпуску

Маніторынг СМІ

Google перакладчык