Вярхоўны Суд
Рэспублікі Беларусь

Iнтэрнэт-партал судоў агульнай юрысдыкцыі Рэспублікі Беларусь


Сектар па эканамічных справах і справах інтэлектуальнай уласнасці

 

Бараўцова Кацярына Валянцінаўна загадчык сектара па эканамічных справах і справах інтэлектуальнай уласнасці аддзела вывучэння і абагульнення судовай практыкі па грамадзянскіх і эканамічных справах упраўлення абагульнення судовай практыкі Вярхоўнага Суда

Сектар вывучэння і абагульнення судовай практыкі па эканамічных справах і справах інтэлектуальнай уласнасці з’яўляецца структурным падраздзяленнем аддзела вывучэння і абагульнення судовай практыкі па грамадзянскіх і эканамічных справах упраўлення абагульнення судовай практыкі Вярхоўнага Суда. Агульнае кіраўніцтва дзейнасцю сектара ажыццяўляе начальнік упраўлення абагульнення судовай практыкі.

Асноўныя задачы і функцыі:

  • удзел у дзейнасці Вярхоўнага Суда па забеспячэнні адзінства судовай практыкі пры разглядзе эканамічных спраў і спраў інтэлектуальнай уласнасці;
  • выяўленне недахопаў і памылак у правапрымяняльнай дзейнасці судоў шляхам вывучэння і абагульнення судовай практыкі;
  • падрыхтоўка абагульненняў судовай практыкі па розных катэгорыях эканамічных спраў і спраў інтэлектуальнай уласнасці;
  • удзел у падрыхтоўцы праектаў пастаноў Пленума і Прэзідыума Вярхоўнага Суда на падставе вынікаў вывучэння і абагульнення судовай практыкі па розных катэгорыях эканамічных спраў і спраў інтэлектуальнай уласнасці;
  • аказанне метадычнай дапамогі ніжэйшым судам па вывучэнні і абагульненні судовай практыкі.