Вярхоўны Суд
Рэспублікі Беларусь

Iнтэрнэт-партал судоў агульнай юрысдыкцыі Рэспублікі Беларусь

+375 (17) 308-25-01

+375 (17) 215-06-00

220020, г. Мiнск, вул. Арлоўская, 76

Расклад пасяджэнняў

Упраўленне фінансава-эканамічнага планавання, уліку і кантролю

 

Хмельчанка Таццяна Уладзіміраўна начальнік упраўлення фінансава-эканамічнага планавання, уліку і кантролю Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь

Упраўленне фінансава-эканамічнага планавання, уліку і кантролю з'яўляецца самастойным структурным падраздзяленнем апарату Вярхоўнага Суда.

У сваёй дзейнасці ўпраўленне падпарадкоўваецца непасрэдна Старшыні Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь.

Асноўныя задачы:

  • фарміраванне поўнай і дакладнай інфармацыі аб фінансавай дзейнасці Вярхоўнага Суда і яго маёмасным становішчы;
  • вызначэнне аб'ёму грашовых сродкаў рэспубліканскага бюджэту і сродкаў ад прымусовага збору, прадугледжаных на ўтрыманне органаў судовай улады, неабходных для выканання функцый апарату Вярхоўнага Суда, судоў агульнай юрысдыкцыі;
  • мэтавае планаванне і фінансавае суправаджэнне рэалізацыі мерапрыемстваў Дзяржаўных праграм;
  • забеспячэнне правільнай арганізацыі і вядзення бухгалтарскага ўліку і справаздачнасці ў Вярхоўным Судзе ў мэтах сістэматычнага кантролю за выкананнем каштарысаў выдаткаў, станам разлікаў з арганізацыямі і фізічнымі асобамі, захаванасцю грашовых сродкаў і матэрыяльных каштоўнасцей;
  • мэтавае расходаванне сродкаў у межах каштарысных прызначэнняў па адпаведных кодах эканамічнай класіфікацыі выдаткаў рэспубліканскага бюджэту пры строгім выкананні фінансава-бюджэтнай дысцыпліны і максімальнай эканоміі матэрыяльных каштоўнасцей і грашовых сродкаў;
  • падрыхтоўка фінансава-эканамічных абгрунтаванняў да праектаў нарматыўных прававых актаў, якія тычацца фінансавага забеспячэння дзейнасці органаў судовай улады;
  • ажыццяўленне ў сістэме судоў агульнай юрысдыкцыі метадычнага кіраўніцтва і забеспячэння адзінай практыкі прымянення заканадаўства па пытаннях уліку, справаздачнасці і фінансавага планавання;
  • забеспячэнне ведамаснага кантролю за адпаведнасцю патрабаванням заканадаўства фінансава-гаспадарчай дзейнасці, якая ажыццяўляецца абласнымі (Мінскім гарадскім) судамі, эканамічнымі судамі абласцей (горада Мінска).

 

 

У чарговым выпуску

Маніторынг СМІ

Google перакладчык