Вярхоўны суд
Рэспублікі Беларусь

Iнтэрнэт-партал судоў агульнай юрысдыкцыі Рэспублікі Беларусь

+375 (17) 226-12-06

+375 (17) 327-12-25

г. Мінск, вул. Леніна, 28

г. Мінск, вул. Валадарскага, 8

Расклад пасяджэнняў

Прэзідыум Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь

Дэкрэт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 29 лістапада 2013 г. № 6 “Аб удасканаленні судовай сістэмы Рэспублікі Беларусь”

Артыкулы 60–62 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб судовым ладзе і статусе суддзяў

 

СКЛАД Прэзідыума Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь


Кампетэнцыя

Прэзідыум Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь:

  • разглядае ў межах сваёй кампетэнцыі ў парадку нагляду і па абставінах, якія нядаўна адкрыліся, грамадзянскія, крымінальныя і эканамічныя справы;
  • разглядае матэрыялы вывучэння і абагульнення судовай практыкі і судовай статыстыкі, а таксама праекты пастаноў, якія выносяцца на разгляд Пленума Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь;
  • разглядае хадайніцтвы аб вынясенні прапаноў у Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь аб праверцы канстытуцыйнасці нарматыўных прававых актаў і ў выпадку прызнання іх абгрунтаванымі ў дзесяцідзённы тэрмін з дня прыняцця адпаведных рашэнняў звяртаецца ў Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь з прапановай аб дачы заключэнняў у адпаведнасці з часткай другой артыкула 112 і часткай чацвёртай артыкула 116 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь;
  • разглядае ініцыятыўныя звароты ў парадку, прадугледжаным Прэзідыумам Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь;
  • разглядае пытанні арганізацыі работы судовых калегій, асобных суддзяў і апаратаў Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь, старшынь і суддзяў ніжэйшых судоў;
  • заслухоўвае старшынь судовых калегій Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь, старшынь ніжэйшых судоў аб дзейнасці адпаведна судовых калегій Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь, судоў;
  • разглядае і зацвярджае рэзерв кадраў на пасады намеснікаў старшынь, суддзяў абласных (Мінскага гарадскога) судоў, эканамічных судоў абласцей (горада Мінска), старшынь, намеснікаў старшынь раённых (гарадскіх), спецыялізаваных судоў;
  • разглядае матэрыялы аб прадстаўленні да прызначэння на пасады суддзяў судоў агульнай юрысдыкцыі;
  • ажыццяўляе іншыя паўнамоцтвы ў адпаведнасці з гэтым Кодэксам і іншымі заканадаўчымі актамі.

Па пытаннях, аднесеных да яго кампетэнцыі, Прэзідыум Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь прымае пастановы.

Парадак работы

Прэзідыум Вярхоўнага Суда склікаецца Старшынёй Вярхоўнага Суда (у яго адсутнасць – першым намеснікам Старшыні) па меры неабходнасці.

Прэзідыум Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь правамоцны вырашаць пытанні пры наяўнасці большасці членаў Прэзідыума Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь.

Пастановы Прэзідыума Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь прымаюцца адкрытым галасаваннем большасцю галасоў прысутных на пасяджэнні членаў Прэзідыума і падпісваюцца старшынёй пасяджэння. Члены Прэзідыума Вярхоўнага Суда не маюць права ўстрымлівацца ад галасавання пры прыняцці рашэнняў.

Працэсуальны парадак разгляду Прэзідыумам Вярхоўнага Суда судовых спраў устанаўліваецца законам.

Парадак абмеркавання на пасяджэнні Прэзідыума пытанняў, якія не звязаны з разглядам судовых спраў, вызначаецца Рэгламентам Прэзідыума Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь.

 

 

У чарговым выпуску

Маніторынг СМІ

Google перакладчык