Вярхоўны суд
Рэспублікі Беларусь

Iнтэрнэт-партал судоў агульнай юрысдыкцыі Рэспублікі Беларусь

+375 (17) 226-12-06

+375 (17) 327-12-25

г. Мінск, вул. Леніна, 28

г. Мінск, вул. Валадарскага, 8

Расклад пасяджэнняў

Пленум Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь

Дэкрэт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 29 лістапада 2013 г. № 6 “Аб удасканаленні судовай сістэмы Рэспублікі Беларусь”

Артыкулы 57–59 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб судовым ладзе і статусе суддзяў

Рэгламент Пленума Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь

 

СКЛАД Пленума Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь


Кампетэнцыя

Пленум Вярхоўнага Суда:

  • разглядае ў межах сваёй кампетэнцыі ў парадку нагляду і па абставінах, якія нядаўна адкрыліся, грамадзянскія, крымінальныя і эканамічныя справы;
  • разглядае матэрыялы абагульнення судовай практыкі, судовай статыстыкі і дае ў парадку судовага тлумачэння агульным судам растлумачэнні па пытаннях прымянення заканадаўства;
  • забяспечвае прывядзенне пастаноў Пленума Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь, прызнаных Канстытуцыйным Судом Рэспублікі Беларусь неканстытуцыйнымі, у адпаведнасць з Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, міжнародна-прававымі актамі, ратыфікаванымі Рэспублікай Беларусь, законамі, дэкрэтамі і ўказамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь;
  • разглядае прадстаўленні Старшыні Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь аб неадпаведнасці пастаноў Пленума Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь, якія ўтрымліваюць растлумачэнні, заканадаўству;
  • разглядае пытанні аб унясенні прапаноў па ўдасканаленні заканадаўства;
  • заслухоўвае старшынь судовых калегій Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь аб дзейнасці судовых калегій, якія яны ўзначальваюць, паведамленні старшынь ніжэйшых судоў аб практыцы прымянення судамі заканадаўства, выканання пастаноў Пленума Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь па прымяненні заканадаўства;
  • выбірае па прадстаўленні Старшыні Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь з ліку суддзяў Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь сакратара Пленума Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь, які вызваляецца ад выканання абавязкаў па асноўнай пасадзе;
  • зацвярджае па прадстаўленні Старшыні Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь Рэгламент Пленума Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь;
  • выбірае Вышэйшую кваліфікацыйную калегію суддзяў Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь з ліку суддзяў Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь, прадстаўнікоў дзяржаўных органаў, вучоных-юрыстаў, іншых спецыялістаў у галіне права, а таксама старшыню і намесніка старшыні Вышэйшай кваліфікацыйнай калегіі суддзяў Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь з ліку членаў гэтай калегіі, заслухоўвае інфармацыю аб дзейнасці Вышэйшай кваліфікацыйнай калегіі суддзяў Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь;
  • зацвярджае парадак фарміравання і арганізацыі работы з рэзервам кадраў на пасадзе намеснікаў старшынь, суддзяў абласных (Мінскага гарадскога судоў, эканамічных судоў абласцей (горада Мінска), старшынь, намеснікаў старшынь, суддзяў раённых (гарадскіх), спецыялізаваных судоў;
  • ажыццяўляе іншыя паўнамоцтвы ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі.

Па пытаннях, аднесеных да яго кампетэнцыі, Пленум Вярхоўнага Суда прымае пастановы.

Парадак работы

Пленум Вярхоўнага Суда склікаецца Старшынёй Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь (у яго адсутнасць – першым намеснікам Старшыні) па меры неабходнасці, але не радзей за адзін раз у тры месяцы.

Пленум правамоцны вырашаць пытанні пры наяўнасці большасці яго членаў, а пры разглядзе грамадзянскіх і крымінальных спраў у парадку нагляду або па новых абставінах – не менш як дзвюх трэцей членаў Пленума Вярхоўнага Суда.

Пастановы Пленума Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь прымаюцца адкрытым галасаваннем большасцю галасоў прысутных на пасяджэнні членаў Пленума Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь. Члены Пленума Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь не маюць права ўстрымлівацца ад галасавання пры прыняцці рашэнняў.

Пастановы Пленума Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь падпісваюцца старшынёй пасяджэння і сакратаром Пленума Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь.

Сакратар Пленума Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь ажыццяўляе арганізацыйную работу па падрыхтоўцы пасяджэнняў Пленума Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь, забяспечвае вядзенне пратакола, а таксама праводзіць работу, неабходную для выканання пастаноў, прынятых Пленумам Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь. Працэсуальны парадак разгляду Пленумам Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь судовых спраў устанаўліваецца законам.

Правілы падрыхтоўкі, парадак правядзення пасяджэнняў Пленума, афармлення яго актаў і кантролю за іх выкананнем устанаўліваюцца Рэгламентам Пленума Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь.

 

 

 

У чарговым выпуску

Маніторынг СМІ

Google перакладчык