Вярхоўны Суд
Рэспублікі Беларусь

Iнтэрнэт-партал судоў агульнай юрысдыкцыі Рэспублікі Беларусь

+375 (17) 308-25-01

+375 (17) 215-06-00

220020, г. Мiнск, вул. Арлоўская, 76

Расклад пасяджэнняў

Судовая калегія па справах інтэлектуальнай уласнасці

 

Склад калегіі

ШКУРДЗЮК Жанна Барысаўна, старшыня калегіі

Суддзі

ГЛУХОЎСКАЯ Галіна Іванаўна

КОЎШУН Віктар Рыгоравіч

КАЗАРЭЗАВА Раіса Віктараўна

ЛАТЫШЭВІЧ Алег Даніілавіч

ТРОСКА Алена Мікалаеўна

ЦЫСІК Іна Віктараўна


 

Віды грамадзянска-прававых спрэчак, якія падсудны калегіі па справах інтэлектуальнай уласнасці

У адносінах аб'ектаў прамысловай уласнасці (вынаходстваў, карысных мадэляў, прамысловых ўзораў) і сродкаў індывідуалізацыі ўдзельнікаў грамадзянскага абароту (таварных знакаў, знакаў абслугоўвання, фірменных найменняў):

  • іскі аб датэрміновым поўным або частковым спыненні прававой аховы таварных знакаў (знакаў абслугоўвання) на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь;
  • аб спагнанні страт у сувязі з парушэннем выключнага права на выкарыстанне аб'ектаў прамысловай уласнасці;
  • аб устанаўленні патэнтаўладальніка і прызнанні аб'екта прамысловай уласнасці службовым;
  • аб спыненні парушэння правоў патэнтаўладальніка або ўладальніка правоў на сродкі індывідуалізацыі (таварны знак, знак абслугоўвання, фірменнае найменне);
  • аб спыненні парушэння правоў на фірменныя найменні і таварныя знакі ў сетцы інтэрнэт, у тым ліку ў даменным імені;
  • аб спагнанні штрафу ў сувязі з незаконным выкарыстаннем таварнага знака (знака абслугоўвання);
  • аб прызнанні аўтарства;
  • аб аспрэчванні аўтарства і выключэнні асобы са складу аўтараў аб'екта прамысловай уласнасці;
  • аб спагнанні аўтарскай узнагароды ў сувязі з выкарыстаннем аб'екта прамысловай уласнасці;
  • аб выдачы прымусовых ліцэнзій на аб'екты прамысловай уласнасці;
  • аб спагнанні ліцэнзійнага ўзнагароджання і няўстойкі;
  • аб скасаванні ліцэнзійных дагавораў;
  • аб прызнанні несапраўднымі патэнтаў на аб'екты прамысловай уласнасці;
  • аб прызнанні незаконным датэрміновага спынення дзеяння патэнта,
  • аднаўленні яго дзеяння і выяўленні патэнтаўладальніка;
  • аб адмове ў прызнанні прапановы рацыяналізатарскай;
  • аб ануляванні дзеяння рацыяналізатарскай прапановы;
  • аб спагнанні ўзнагароджання за выкарыстанне рацыяналізатарскай прапановы;
  • аб прызнанні здзелкі, якая аспрэчваецца, несапраўднай і прымяненні наступстваў яе несапраўднасці;
  • аб устанаўленні факта мізэрнасці здзелкі і прымяненні наступстваў яе несапраўднасці і інш.

Скаргі:

  • на рашэнні патэнтнага органа па выніках папярэдняй ці патэнтнай экспертыз па вынаходствах, а таксама па выніках экспертызы заяўкі на карысную мадэль ці прамысловы ўзор аб адмове ў выдачы ахоўных дакументаў;
  • на рашэнні экспертызы па заяўках на тапалогіі інтэгральных мікрасхем аб адмове ў іх рэгістрацыі;
  • на рашэнні папярэдняй экспертызы аб адмове ў прыняцці да разгляду заяўкі на таварны знак (знак абслугоўвання); на рашэнні экспертызы аб адмове ў рэгістрацыі таварнага знака (знака абслугоўвання) на падставах, прадугледжаных пунктам 3 артыкула 10 Закона Рэспублікі Беларусь ад 05.02.1993 № 2181-ХII «Аб таварных знаках і знаках абслугоўвання»; на рашэнні, прынятыя па выніках паўторнай экспертызы;
  • з 12 ліпеня 2014 г. (з моманту ўступлення ў сілу новай рэдакцыі Закона Рэспублікі Беларусь ад 13.04.1995 № 3725-ХII «Аб патэнтах на сарты раслін») калегія можа разглядаць скаргі на рашэнні патэнтнага органа па выніках папярэдняй ці патэнтнай экспертызы па сартах раслін.

У адпаведнасці з артыкулам 359 Грамадзянскага працэсуальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь у прадугледжаныя спецыяльнымі Законамі тэрміны ў калегію могуць быць абскарджаны рашэнні, прынятыя Апеляцыйным саветам пры патэнтным ведамстве па скаргах на рашэнні экспертыз:

  • аб адмове ў выдачы патэнта на вынаходства, прамысловы ўзор, карысную мадэль, сорт расліны, пасведчанні на тапалогію інтэгральнай мікрасхемы;
  • аб адмове ў прыняцці да разгляду заяўкі на таварны знак (знак абслугоўвання);
  • аб адмове ў рэгістрацыі таварнага знака (знака абслугоўвання);
  • аб адмове ў прыняцці да разгляду заяўкі на рэгістрацыю і прадастаўлення права карыстання найменнем месца паходжання тавару;
  • аб адмове ў рэгістрацыі наймення месца паходжання тавару і прадастаўленні права карыстання ім, аб адмове ў прадастаўленні права карыстання ўжо зарэгістраваным найменнем месца паходжання тавару.

Таксама могуць быць пададзены скаргі на рашэнні, прынятыя Апеляцыйным саветам па пярэчаннях:

  • супраць выдачы патэнта на вынаходства, прамысловы ўзор, карысную мадэль, сорт расліны, пасведчання на тапалогію інтэгральнай мікрасхемы;
  • супраць рэгістрацыі таварнага знака (знака абслугоўвання);
  • супраць рэгістрацыі наймення месца паходжання тавару;
  • супраць выдачы пасведчання на права карыстання найменнем месца паходжання тавару.

Падлягаюць разгляду ў калегіі і скаргі на рашэнні Апеляцыйнага савета аб прызнанні або адмове ў прызнанні таварнага знака агульнавядомым на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, а таксама аб спыненні прававой аховы агульнавядомага таварнага знака.

Падсудныя калегіі скаргі на рашэнні Апеляцыйнага савета, прынятыя па заявах аб спыненні дзеяння рэгістрацыі наймення месца паходжання тавару ці пасведчання на права карыстання найменнем месца паходжання тавару.

Акрамя таго, у калегію можна падаць скаргі на рашэнні Дэпартамента цэнавай палітыкі Міністэрства эканомікі, упраўленняў антыманапольнай і цэнавай палітыкі аблвыканкамаў (Мінгарвыканкама) аб прызнанні дзеянняў па рэгістрацыі таварных знакаў і знакаў абслугоўвання актамі нядобрасумленнай канкурэнцыі ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 12.12.2013 № 94-З «Аб процідзеянні манапалістычнай дзейнасці і развіцці канкурэнцыі».

У сферы аўтарскага права і сумежных правоў:

  • аб спагнанні кампенсацыі ў сувязі з парушэннем аўтарскага права ў адпаведнасці з артыкулам 56 Закона Рэспублікі Беларусь ад 17.05.2011 № 262-З «Аб аўтарскім праве і сумежных правах», у тым ліку па заявах, якія падаюцца ў калегію органам, што ажыццяўляе кіраванне на калектыўнай аснове на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь маёмаснымі правамі аўтараў;
  • аб спагнанні кампенсацыі ў сувязі з парушэннем сумежных правоў;
  • аб спагнанні аўтарскай узнагароды на карысць аўтараў;
  • аб скасаванні аўтарскіх і ліцэнзійных дагавораў;
  • аб пакрыцці страт;
  • аб аднаўленні парушанага права;
  • аб спыненні парушэнняў аўтарскага права і сумежных правоў;
  • аб кампенсацыі маральнай шкоды ў сувязі з парушэннем асабістых немаёмасных правоў;
  • аб выключэнні са складу аўтараў;
  • аб прызнанні аўтарства, аспрэчванні аўтарства і інш.
У чарговым выпуску

Маніторынг СМІ

Google перакладчык