Вярхоўны суд
Рэспублікі Беларусь

Iнтэрнэт-партал судоў агульнай юрысдыкцыі Рэспублікі Беларусь

+375 (17) 226-12-06

+375 (17) 327-12-25

г. Мінск, вул. Леніна, 28

г. Мінск, вул. Валадарскага, 8

Расклад пасяджэнняў

СУКАЛА Валянцін Алегавіч

Старшыня Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь

Нарадзіўся ў 1942 годзе ў горадзе Мінску. Грамадзянін Рэспублікі Беларусь.

Пасля заканчэння ў 1968 годзе Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта працаваў суддзёй суда Мядзельскага раёна Мінскай вобласці.

У 1972 годзе быў выбраны суддзёй Мінскага абласнога суда, у 1977 – яго старшынёй.

З 1984 года на працягу трох гадоў працаваў намеснікам Міністра юстыцыі БССР. У 1987 годзе быў пераведзены ў Міністэрства юстыцыі СССР на пасаду начальніка ўпраўлення агульных судоў.

Атрымаўшы вопыт у сферы арганізацыі судовай дзейнасці на саюзным узроўні, у 1988 годзе В.А. Сукала быў прызначаны Міністрам юстыцыі БССР. Праз год перайшоў на работу ў ЦК КПБ.

На працягу трох гадоў працаваў на пасадзе першага намесніка Старшыні Вярхоўнага Суда СССР.

Пасля распаду Савецкага Саюза ў 1991 годзе і абвяшчэння суверэнітэту Рэспублікі Беларусь Валянцін Алегавіч Сукала прымаў непасрэдны ўдзел у фарміраванні нацыянальнай судовай сістэмы і правядзенні рэформы органаў судовай улады.

З 1992 года – першы намеснік Міністра юстыцыі Рэспублікі Беларусь, у 1994 годзе быў прызначаны Міністрам юстыцыі.

Старшынёй Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь В.А. Сукала з’яўляецца са студзеня 1997 года.

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 22 снежня 1989 года яму нададзены вышэйшы кваліфікацыйны клас.

Дзяржаўныя ўзнагароды, заахвочванні

У 1970 годзе ўзнагароджаны медалём “За доблесную працу. У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння У.І. Леніна”, у 2000 годзе В.А. Сукалу прысвоена званне “Заслужаны юрыст Рэспублікі Беларусь”, у 2002 годзе ён узнагароджаны Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. Распараджэннем ад 12 жніўня 2002 года Валянціну Алегавічу Сукалу абвешчана Падзяка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

 

У чарговым выпуску

Маніторынг СМІ

Google перакладчык