Вярхоўны Суд
Рэспублікі Беларусь

Iнтэрнэт-партал судоў агульнай юрысдыкцыі Рэспублікі Беларусь

+375 (17) 226-12-06

+375 (17) 327-12-25

г. Мінск, вул. Леніна, 28

г. Мінск, вул. Валадарскага, 8

Расклад пасяджэнняў

ЗАБАРА Андрэй Аляксандравіч

Намеснік Старшыні, старшыня судовай калегіі па грамадзянскіх справах Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь

Нарадзіўся ў 1966 годзе ў Харкаве. Грамадзянін Рэспублікі Беларусь.

Юрыдычную дзейнасць пачынаў з пасады судовага выканаўцы суда Фрунзенскага раёна горада Мінска ў 1989 годзе. У 1991 годзе быў прызначаны выконваючым абавязкі суддзі гэтага ж суда.

Пасля заканчэння ў 1993 годзе Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці “правазнаўства” быў прызначаны суддзёй суда Партызанскага раёна г. Мінска, у 1996 годзе стаў намеснікам старшыні.

У 1998 годзе А.А. Забара быў прызначаны суддзёй Мінскага гарадскога суда, у 2001 годзе – суддзёй Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь.

З чэрвеня 2010 года Андрэй Аляксандравіч Забара працуе на пасадзе намесніка Старшыні, старшыні судовай калегіі па грамадзянскіх справах Вярхоўнага Суда.

У 2010 годзе яму нададзены вышэйшы кваліфікацыйны клас.

 

У чарговым выпуску

Маніторынг СМІ

Google перакладчык