Вярхоўны Суд
Рэспублікі Беларусь

Iнтэрнэт-партал судоў агульнай юрысдыкцыі Рэспублікі Беларусь

+375 (17) 308-25-01

+375 (17) 215-06-00

г. Мiнск, вул. Арлоўская, 76

Расклад пасяджэнняў

ШКУРДЗЮК Жанна Барысаўна

Намеснік Старшыні, старшыня судовай калегіі па справах інтэлектуальнай уласнасці Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь

Нарадзілася ў 1955 годзе ў горадзе Мінску. Грамадзянка Рэспублікі Беларусь.

Прафесійную дзейнасць пачынала з пасады сакратара судовага пасяджэння суда Кастрычніцкага раёна горада Мінска ў 1978 годзе.

Пасля заканчэння ў 1985 годзе Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці “правазнаўства” была прызначана суддзёй суда Савецкага раёна г. Мінска. З 1991 па 2000 год працавала на пасадзе суддзі Мінскага гарадскога суда, пасля чаго была прызначана суддзёй Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь.

З 2003 года Жанна Барысаўна Шкурдзюк з’яўляецца намеснікам Старшыні, старшынёй судовай калегіі па справах інтэлектуальнай уласнасці Вярхоўнага Суда.

У 2004 годзе ёй нададзены вышэйшы кваліфікацыйны клас.

Дзяржаўныя ўзнагароды, заахвочванні

У 1997 годзе Ж.Б. Шкурдзюк узнагароджана Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, у 2003 годзе ёй абвешчана Падзяка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, у 2013 годзе прысвоена пачэснае званне “Заслужаны юрыст Рэспублікі Беларусь”.

У 2015 годзе за значны асабісты ўнёсак у развіццё і ўдасканаленне дзейнасці судовай сістэмы Рэспублікі Беларусь, дасягненне высокіх вынікаў у рабоце, узорнае выкананне сваіх службовых абавязкаў і шматгадовую прафесійную працу ўзнагароджана нагрудным знакам узнагароды “За адданасць правасуддзю”.

 

У чарговым выпуску

Маніторынг СМІ

Google перакладчык