Iнтэрнэт-партал судоў агульнай юрысдыкцыі Рэспублікі Беларусь

Вярхоўны Суд Рэспублікі Беларусь


КОБЕЦ Юрый Віктаравіч

Намеснік старшыні, старшыня судовай калегіі па эканамічных справах Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь

Нарадзіўся ў 1970 годзе ў вёсцы Жмураўцы Рэчыцкага раёна Гомельскай вобласці.

У 1991 годзе скончыў Днепрапятроўскае вышэйшае зенітнае ракетнае каманднае вучылішча войскаў супрацьпаветранай абароны, пасля гэтага служыў ва Узброеных Сілах на афіцэрскіх пасадах.

З 1995 года – дазнавацель аддзялення дазнання і вышуку ваеннаслужачых камендатуры Лідскага гарнізона.

З 1996 года – начальнік юрыдычнай службы вайсковай часткі ў г.Лідзе.

У 1997 годзе скончыў БДУ па спецыяльнасці “правазнаўства”.

З кастрычніка 1997 года па лістапад 2001 года – суддзя суда г.Барысава.

З лістапада 2001 года па кастрычнік 2002 года – намеснік старшыні суда г.Барысава.

З кастрычніка 2002 года па сакавік 2007 года – суддзя і намеснік старшыні суда Барысаўскага раёна і г.Барысава.

З сакавіка 2007 па кастрычнік 2009 года – суддзя і старшыня суда Барысаўскага раёна.

З кастрычніка 2009 года па снежань 2010 – суддзя Мінскага абласнога суда.

Са снежня 2010 года па ліпень 2015 года – намеснік старшыні Мінскага абласнога суда.

З ліпеня 2015 года па сакавік 2018 года – суддзя і старшыня эканамічнага суда г.Мінска.

У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №102 ад 5 сакавіка 2018 года Юрый Віктаравіч Кобец вызвалены ад пасады старшыні і суддзі эканамічнага суда г.Мінска і прызначаны суддзёй і намеснікам Старшыні Вярхоўнага Суда.

Мае вышэйшы кваліфікацыйны клас суддзі.