Вярхоўны суд
Рэспублікі Беларусь

Iнтэрнэт-партал судоў агульнай юрысдыкцыі Рэспублікі Беларусь

+375 (17) 226-12-06

+375 (17) 327-12-25

г. Мінск, вул. Леніна, 28

г. Мінск, вул. Валадарскага, 8

Расклад пасяджэнняў

Судовыя калегіі Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь

Артыкулы 63, 64 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб судовым ладзе і статусе суддзяў

 

Судовая калегія па крымінальных справах

Судовая калегія па грамадзянскіх справах

Судовая калегія па справах інтэлектуальнай уласнасці

Судовая калегія па эканамічных справах


Судовыя калегіі ствараюцца з ліку суддзяў Вярхоўнага Суда. Склад судовых калегій зацвярджаецца Пленумам па прадстаўленні Старшыні Вярхоўнага Суда.

Судовыя калегіі ўзначальваюць старшыні – намеснікі Старшыні Вярхоўнага Суда.

Старшыня Вярхоўнага Суда ці першы намеснік Старшыні ў неабходных выпадках мае права прыцягваць суддзяў, якія ўваходзяць у склад адной з судовых калегій, да разгляду спраў, якія аднесены да кампетэнцыі іншай судовай калегіі вышэйшага судовага органа.

Кампетэнцыя

Судовыя калегіі Вярхоўнага Суда ў межах сваёй кампетэнцыі разглядаюць у якасці суда першай інстанцыі, у парадку нагляду і па новых абставінах грамадзянскія і крымінальныя справы. Выключэннем з’яўляецца судовая калегія па справах інтэлектуальнай уласнасці, якая разглядае справы ў сферы інтэлектуальнай уласнасці ў якасці суда першай інстанцыі і па новых абставінах.

Судовыя калегіі Вярхоўнага Суда могуць разглядаць у межах сваёй кампетэнцыі грамадзянскія і крымінальныя справы ў апеляцыйным і касацыйным парадку.

Судовыя калегіі па напрамках сваёй дзейнасці вывучаюць і абагульняюць практыку судоў агульнай юрысдыкцыі, аналізуюць судовую статыстыку, распрацоўваюць прапановы па ўдасканаленні заканадаўства, ажыццяўляюць іншыя паўнамоцтвы ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі.

 

 

 

У чарговым выпуску

Маніторынг СМІ

Google перакладчык