Вярхоўны Суд
Рэспублікі Беларусь

Iнтэрнэт-партал судоў агульнай юрысдыкцыі Рэспублікі Беларусь

+375 (17) 308-25-01

+375 (17) 215-06-00

г. Мiнск, вул. Арлоўская, 76

Актуальна

1 красавіка 2019  1081 14 сакавіка 2019  1042 28 лютага 2019  1361   637 13 лютага 2019  2301 8 лютага 2019  993

Звесткі за 2017 год аб колькасці прыцягнутых да крымінальнай адказнасці і мерах крымінальнага пакарання па крымінальных справах аб карупцыйных злачынствах

2 лютага 2018

У 2017 годзе 694 асобы асуджаныя за здзяйсненне злачынстваў карупцыйнай накіраванасці – на 22 % больш, чым у 2016 годзе (569 асоб).

Каля паловы асуджаных – 307 асоб – прыгавораныя да розных тэрмінаў пазбаўлення волі.

Канфіскацыя маёмасці прымененая да 246 асоб.

Пазбаўленне права займаць пэўную пасаду або займацца пэўнай дзейнасцю ў якасці асноўнай меры пакарання прызначана 39 асобам, і 452 асобам – у якасці дадатковай меры пакарання.
9 асоб пазбаўленыя воінскага або спецыяльнага звання.

Пакаранне ў выглядзе штрафу выбрана ў адносінах да 137 асуджаных (пры гэтым у адносінах да 15 асоб гэта асноўнае пакаранне, у адносінах да 122 – у якасці дадатковага).

Найбольшая колькасць вінаватых асуджаная за здзяйсненне наступных злачынстваў:

раскраданне шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі арт. 210 КК – 240 асоб;

дача хабару арт. 431 КК – 126 асоб;

атрыманне хабару арт. 430 КК – 154 асобы;

злоўжыванне ўладай або службовымі паўнамоцтвамі арт. 424 КК – 108 асоб;

перавышэнне ўлады або службовых паўнамоцтваў арт. 426 КК – 34 асобы.

У чарговым выпуску

Маніторынг СМІ

Google перакладчык