Вярхоўны Суд
Рэспублікі Беларусь

Iнтэрнэт-партал судоў агульнай юрысдыкцыі Рэспублікі Беларусь

+375 (17) 308-25-01

+375 (17) 215-06-00

220020, г. Мiнск, вул. Арлоўская, 76

Медыяцыя

Закон Рэспублікі Беларусь «Аб медыяцыі» ад 12 ліпеня 2013 г. № 58-З

Медыяцыя – перамовы бакоў з удзелам медыятара з мэтай урэгулявання спрэчкі шляхам выпрацоўкі ўзаемапрымальнага медыятыўнага пагаднення.


Арганізацыі, якія забяспечваюць правядзенне медыяцыі

Спіс медыятараў


Медыяцыя грунтуецца на даверы: бакі давяраюць медыятару як асобе, якая здольная забяспечыць эфектыўнае вядзенне перамоў.

Бакі самастойна выбіраюць медыятара і заключаюць пагадненне аб прымяненні медыяцыі.

Медыятарам можа быць фізічная асоба, якая мае вышэйшую юрыдычную ці іншую вышэйшую адукацыю, якое прайшло падрыхтоўку ў сферы медыяцыі ў парадку, якi ўстанаўлiваецца Мiнiстэрствам юстыцыі Рэспублікі Беларусь, або мае вопыт працы ў якасці прымірыцеля ў адпаведнасці з працэсуальным заканадаўствам, якая атрымала пасведчанне медыятара, выдадзенае Міністэрствам юстыцыі Рэспублікі Беларусь на падставе рашэння Кваліфікацыйнай камісіі па пытаннях медыяцыі.

Паслугі медыятара з’яўляюцца платнымі. Памер узнагароджання ўстанаўліваецца па пагадненні з бакамі.

Якія спрэчкі можна ўрэгуляваць з дапамогай медыяцыі?

Спрэчкі, якія ўзнікаюць з грамадзянскіх праваадносін, у тым ліку ў сувязі з ажыццяўленнем прадпрымальніцкай і іншай гаспадарчай (эканамічнай) дзейнасці, а таксама спрэчкі, якія ўзнікаюць з працоўных і сямейных праваадносін, калі іншае не прадугледжана заканадаўчымі актамі або не вынiкае з сутнасцi адпаведных адносін.
Прымяненне медыяцыі на ўмовах, устаноўленых Законам Рэспублікі Беларусь «Аб медыяцыі», дапускаецца ў мэтах прымірэння мужа і жонкі пры скасаванні шлюбу.

Галоўная мэта медыятара:

  • устанавіць фактычныя ўзаемаадносіны бакоў, якія спрачаюцца
  • садзейнічаць удзельнікам спрэчкі ў самастойным урэгуляванні канфлікту ў ходзе паслядоўнага і канструктыўнага дыялогу
  • накіраваць перагаворны працэс на выпрацоўку ўзаемавыгаднага для абодвух бакоў медыятыўнага пагаднення
  • аказаць садзейнічанне ў фармулёўцы пазіцый медыятыўнага пагаднення.

Перавагі медыяцыі:

  • аператыўнае і ўзаемавыгаднае вырашэнне спрэчнай сітуацыі шляхам перамоў у найбольш зручны для бакоў час;
  • самастойная прапанова варыянтаў выхаду са спрэчнай сітуацыі, якая склалася, і выпрацоўка ўзаемапрымальнага для абодвух бакоў медыятыўнага пагаднення;
  • захаванне дзелавых партнёрскіх адносін і ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва ў будучым;
  • добраахвотнае выкананне прынятых бокам абавязацельстваў медыятыўнага пагаднення;
  • гарантыя прымусовага выканання дасягнутага медыятыўнага пагаднення;
  • адсутнасць бока, які прайграў.

Медыятыўнае пагадненне – пагадненне, заключанае бакамі па выніках перамоваў, праведзеных ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку ў мэтах ўрэгулявання спрэчкі (спрэчак).

Медыятыўнае пагадненне заключаецца бакамі ў пісьмовай форме і павінна ўтрымліваць звесткі аб баках, медыятары, прадмеце спрэчкі, а таксама аб прынятых бакамі абавязацельствах, накіраваных на ўрэгуляванне спрэчкі, і тэрмінах іх выканання. Медыятыўнае пагадненне падпісваецца бакамі і медыятарам.

Медыятыўнае пагадненне падлягае выкананню на аснове прынцыпаў добраахвотнасці і добрасумленнасці бакоў. Наступствы невыканання медыятыўнага пагаднення могуць быць устаноўлены бакамі ў медыятыўным пагадненні.

Прымусовае выкананне медыятыўнага пагаднення ажыццяўляецца ў парадку, прадугледжаным працэсуальным заканадаўствам.

Як доўга праводзіцца медыяцыя?

Тэрмін правядзення медыяцыі не можа перавышаць шасці месяцаў з дня заключэння пагаднення аб прымяненні медыяцыі.

Прынцыпы медыяцыі.

Асноўнымі прынцыпамі медыяцыі з'яўляюцца:

  • добраахвотнасць;
  • добрасумленнасць, раўнапраўе і супрацоўніцтва бакоў;
  • бесстароннасць і незалежнасць медыятара;
  • канфідэнцыяльнасць.

 

 

У чарговым выпуску

Маніторынг масавай інфармацыі